57-гадоваму ўдзельніку галадоўкі ля будынку ўраду Латвіі ў сераду ўвечары стала млосна, ён шпіталізаваны, -- паведамляе РИА Новости.
Тыдзень таму жыхар Латвіі Гінтс Гейкенс паставіў намёт насупраць будынку ўраду. Ён заявіў, што пачынае галадоўку на знак пратэсту супраць эканамічнай палітыкі кіраўніцтва краіны. Пазьней намётавы гарадок пашырыўся: да яго далучыліся яшчэ васьмёра чалавек, якія засталіся бяз працы. Фотарэпартаж можна паглядзець ТУТ.
Міністар аховы здароўя Байба Разэнтэле даручыла рыскай службе хуткай дапамогі правяраць стан галадоўнікаў праз кожныя 6 гадзінаў.
«Зразумелы чалавечы адчай і жаданьне выказаць сваё меркаваньне ў форме пікету і галадоўкі. Таму хуткая дапамога павінна рэгулярна зьяўляцца і ацэньваць стан здароўя гэтых людзей, каб у разе патрэбы аказаць ім мэдычную дапамогу. Калі стан гэтых людзей пагоршыцца, ім будзе цяжэй вырашаць свае праблемы», – цытуюць СМІ словы міністра.
Выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра Каспар Герхардс напісаў галадоўнікам афіцыйны ліст, дзе падкрэсьліў, што людзі павінны выяўляць ініцыятыву ў змаганьні з беспрацоўем, а таксама заклікаў спыніць галадоўку і скарыстацца сацыяльнай падтрымкай.
Латвія перажывае цяжкі эканамічны крызіс. Урад абвясьціў рэжым татальнай эканоміі, скараціў сацыяльныя дапамогі ды пэнсіі і ўзьняў шэраг падаткаў. Узровень беспрацоўя дасягнуў 19%. Міжнародныя фінансавыя структуры пагадзіліся прадставіць краіне пазыку ў 7,5 мільярда эўра.