Прэмію нямецкай зямлі Паўночны Рэйн – Вэстфалія і атрыманыя з прэміяй 25 тыс. эўра Ежы Бузэк вырашыў аддаць Эўрапейскаму гуманітарнаму ўнівэрсытэту.
Прэмія за значную ролю Эўрапейскага парлямэнту ў пашырэньні Эўропы і ўмацаваньні дэмакратыі ў Эўразьвязе была ўручаная Ежы Бузэку 8 сьнежня ў Боне, – паведамляе БелаПАН.
У сваёй прамове Бузэк адзначыў, што ЭГУ пакінуў у яго добрае ўражаньне, што студэнты і выкладчыкі ўнівэрсытэту – гэта будучыня Беларусі.
У імпрэзе ўзяў удзел і рэктар ЭГУ Аляксей Міхайлаў.
У сваёй прамове Бузэк адзначыў, што ЭГУ пакінуў у яго добрае ўражаньне, што студэнты і выкладчыкі ўнівэрсытэту – гэта будучыня Беларусі.
У імпрэзе ўзяў удзел і рэктар ЭГУ Аляксей Міхайлаў.