Максім Багдановіч нарадзіўся 9 сьнежня 1891 году ў Менску, затым некалькі яго дзіцячых гадоў прайшлі ў Горадні, дзе існуе Дом-музэй паэта. Ён знаходзіцца на скрыжаваньні вуліц 1 Траўня і Багдановіча ў старым квартале, што называецца Новым Сьветам. Дырэктарка музэю Алена Гайко паказвае карэспандэнту Свабоды музэйныя пакоі і экспазыцыю.
Карэспандэнт: «Сёньня ў музэі Багдановіча дзень адчыненых дзьвярэй з нагоды дня народзінаў Максіма».
Гайко: «Сапраўды, сёньня сьветлы дзень памяці паэта. Ён нарадзіўся ў Менску, а калі яму было няпоўных паўгода, сям’я Багдановічаў стала жыць у Горадні. Гэты дзень сьвяточны ня толькі для нас, але для ўсіх, хто шануе, хто памятае, любіць нашага паэта».
Карэспандэнт: «Здавалася б, музэй паэта існуе ня так даўно, але сёньня гэта ўжо адзін з даволі старых музэяў».
Гайко: «Музэй Максіма Багдановіча існуе з 1986 году. Спачатку гэта была філія гісторыка-археалягічнага музэю, а з 1995-га ён існуе як самастойная ўстанова. Тут чатыры мэмарыяльныя пакоі, па якіх мы прайшлі, затым экспазыцыя гарадзенскага жыцьця сям’і Багдановічаў, дзе мы знаходзімся, і побач яшчэ заля, якая прысьвечана літаратурна-грамадзкаму руху канца ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя. А пры ўваходзе — партрэтная галерэя нашых самых славутых продкаў. Цяпер там выстава, прысьвечаная вядомаму земляку — Чэславу Немэну. Ёсьць таксама экспазыцыя „Гарадзеншчына літаратурная“, прадстаўленая такімі імёнамі, як Аляксей Карпюк, Данута Бічэль-Загнетава, Васіль Быкаў».
Карэспандэнт: «Якія экспанаты папоўнілі музэйныя зборы апошнім часам?»
Гайко: «За апошні час мы набылі паштоўкі канца ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў. На іх той горад, якім Максім маленькі яго пабачыў. Вось рукапісны плян Горадні: тая частка, дзе знаходзіцца наш музэй, Швайцарская даліна — ускраіна батанічнага саду. Як вядома, бацька Максіма браў дзяцей, яго самога на плечы і йшоў на шпацыр. І ў Максіма гэтыя сцэны засталіся ў памяці. Калі ён жыў у Расеі, ён узгадваў гэты прыгожы, казачны куток, тую Горадню, дзе яны былі шчасьлівыя, бо побач была маці, якая памерла і была пахаваная тут. Бацька забраў дзяцей, і яны пераехалі жыць у Расею».
Карэспандэнт: «У гарадзкой праграме „Спадчына“ каля дваццаці гадоў пазначаны пункт: паставіць у Горадні помнік Максіму Багдановічу. Аднак улады ня робяць ніякіх рэальных крокаў, каб гэта зрабіць».