Расея можа перагледзець ранейшы намер уступаць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю (WTO) супольна зь Беларусьсю і Казахстанам. Нагадаем, што сёлета расейскі прэм’ер-міністар Уладзімер Пуцін заявіў: тры дзяржавы будуць імкнуцца ў арганізацыю адзіным Мытным саюзам. Аднак напярэдадні ў адміністрацыі прэзыдэнта Мядзьведзева было агучана: Расея зьбіраецца завяршыць усе перамовы ў 2010 годзе і далучыцца да арганізацыі раней, чым Менск і Астана. Што перашкаджае аднаму з бакоў трымацца абяцаньняў на тле нядаўняй ратыфікацыі пагадненьня паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі Мытнага саюзу?
8 сьнежня падчас брыфінгу дарадца прэзыдэнта Мядзьведзева Аркадзь Дварковіч сказаў, што Расея можа апярэдзіць Беларусь і Казахстан у працэсе падрыхтоўкі да ўступленьня ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Паводле Дварковіча, калі да таго часу Менск і Астана ня ўправяцца з працэдурнымі пытаньнямі, Масква зоймецца гэтым самастойна. Ці не супярэчыць гэта пазыцыі, агучанай яшчэ ўлетку Ўладзімерам Пуціным? Вось што мяркуе палітычны аглядальнік Вадзім Казначэеў:
“Я думаю, што Расея ўсур’ёз ня ставіцца да Мытнага саюзу. Прынамсі, ня хоча, каб гэты саюз яе ў нечым зьвязваў. А ўвогуле, калі пакінуць убаку фон братаньня, які гадамі ствараўся, але які на сёньня выглядае рэліктавым, сам па сабе гэты крок Расеі правільны. Бо насамрэч існуюць тры сувэрэнныя дзяржавы — Расея, Казахстан, Беларусь. У кожнай зь іх ёсьць свае інтарэсы, у тым ліку і на міжнародным полі. І, канечне, яны гэтыя інтарэсы будуць адстойваць паасобку. У дадзеным выпадку я ня бачу нейкіх плюсаў ад сумеснага ўступленьня ці неўступленьня ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Бо сапраўды такое важнае пытаньне, як — уступаць у WTO ці не — павінна вырашаць кожная дзяржава самастойна. Таму само па сабе такое рашэньне Масквы цалкам нармальнае”.
Пры канцы лістапада ў Менску прэзыдэнты Беларусі, Расеі і Казахстану падпісалі дамову пра ўступленьне ў сілу ад пачатку 2010 году шэрагу палажэньняў Мытнага саюзу. Ніякіх заяваў адносна карэкцыі ідэі наконт руху ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю трыадзіным саюзам не рабілася. Ці значыць гэта, што Масква папросту ігнаруе саюзьнікаў? І ці магчыма Беларусі і Казахстану спрабаваць уступіць у гандлёвую арганізацыю сумесна? Пытаньне да казахстанскага палітоляга Андрэя Чабатарова:
“У такім выглядзе гэта ня будзе мець ніякага сэнсу (ва ўсялякім разе палітычнага). Тут альбо ўсе разам, альбо кожны самастойна. Увогуле, фармат прававых рамак WTO патрабуе, каб кожная краіна ўступала асобна, а не калектыўнымі ўтварэньнямі. Таму, на мой погляд, так ці іначай давялося б ці адмаўляцца ад ідэі з саюзам, ці ўступаць асобна. З боку Казахстану зруху ў бок адмовы не было і наўрад ці будзе; зробленая вялізная праца ў гэтым напрамку, і дзесьці мы нават апярэджваем Расею. Іншае пытаньне — так, ёсьць вялізныя рызыкі ад уступленьня ў WTO. Тым больш зараз, у пік крызісу, калі гэтага нельга ня ўлічваць. Зноў жа, няма стратэгічна вылічаных ацэнак адносна таго, як зьменіцца далейшая палітыка ўступленьня Казахстану ў WTO, калі ён будзе сябрам Мытнага саюзу”.
Нягледзячы на досыць нацягнутыя адносіны з ЗША, кіраўніцтва Расеі спадзяецца: менавіта амэрыканская адміністрацыя будзе галоўным саюзьнікам Крамля ў справе набліжэньня да сяброўства ў WTO. Прынамсі, у наступным годзе Злучаныя Штаты гатовыя завяршыць перамовы пра ўступленьне Расеі ў арганізацыю. Канчатковае рашэньне наконт мэханізму ўступленьня будзе прынятае пасьля гэтых перамоваў. То бок тэарэтычна ня выключана, што блякаваньне любога пытаньня з боку Вашынгтона прымусіць расейскі ўрад зноў рэанімаваць тэму Мытнага саюзу.
На пачатку сьнежня ў Жэнэве адбылася канфэрэнцыя Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі, на якой была выказана заклапочанасьць: працэс прыёму ў арганізацыю трох краінаў пад шыльдай Мытнага саюзу застыў на мёртвым пункце. Дагэтуль няма мэханізму працы з новаўтварэньнем, ад якога ў штаб-кватэру не паступала ніякай інфармацыі пра яго правілы дзейнасьці. У кулюарах чыноўнікі WTO казалі, што перамоўцы ад краінаў Мытнага саюзу самі толкам не ўяўляюць, якімі ўрэшце будуць умовы гэтага саюзу.
Тым часам у фармаце самастойнага прэтэндэнта на сяброўства ва Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі Беларусь мела немалыя посьпехі. Паводле правілаў, акрамя абавязковых шматбаковых пагадненьняў арганізацыйнага пляну, кандыдат павінен падпісаць двухбаковыя дамовы аб узаемных гандлёвых саступках з зацікаўленымі краінамі. І хоць на гэты момант Менск падпісаў дакумэнты толькі з тузінам краінаў са 153-х, але гэта тыя краіны, якія ўваходзяць у працоўную групу па ўступленьні. У адрозьненьне ад групы “экзамэнаваньня” Расеі, самай вялікай такой групы за ўсю гісторыю Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі, у беларускай няма і трох дзясяткаў. Фактычна засталося прайсьці палову шляху.

Я думаю, што Расея ўсур’ёз ня ставіцца да Мытнага саюзу

Фармат прававых рамак WTO патрабуе, каб кожная краіна ўступала асобна, а не калектыўнымі ўтварэньнямі