Праект бюджэту на 2010-ы год у першым чытаньні абмяркоўваюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Учора міністар фінансаў Андрэй Харкавец заявіў, што бюджэт будзе адпавядаць парамэтрам прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на наступны год.
Некаторыя палажэньні бюджэту-2010:
- прырост валавога ўнутранага прадукту павінен скласьці 11-13%;
- прырост заробку – 13-14%;
- намінальны налічаны сярэднямесячны заробак па народнай гаспадарцы да канца 2010 году павінен дасягнуць 500 даляраў у эквіваленце;
- цана на газ з разьліку 166 даляраў за адну тысячу кубічных мэтраў;
- плянаваны дэфіцыт бюджэту – 2,7 трыльёна рублёў. Дэфіцыт не павінен перавышаць 1,5% валавога ўнутранага прадукту.
Аднак Аляксандар Лукашэнка нядаўна казаў, што бюджэт на 2010 год павінен быць бездэфіцытным.
Падрабязнасьці абмеркаваньня бюджэту-2010 – пазьней на сайце "Свабоды".