Расея можа ўступіць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю раней, чым Беларусь і Казахстан. Пра гэта заявіў на брыфінгу памочнік прэзыдэнта Расеі Аркадзь Дварковіч.
Паводле Дварковіча, у 2010 годзе ЗША гатовыя завяршыць перамовы аб уступленьні Расеі ў СГА. Ён даў зразумець, што Расея можа апярэдзіць Беларусь і Казахстан пры ўступленьні ў СГА, калі расейскаму боку ўдасца дасягнуць паразуменьня хутчэй, чым іншым сябрам Мытнага саюза, перадае Ройтэрс.
«Наша задача завяршыць перамовы. Калі да гэтага моманту ўсе завершаць перамовы, тады можна весьці гаворку пра адначасовае ўступленьне, калі не, то можа быць іншае рашэньне. Рашэньне пра тое, як уступаць, будзе прынятае пасьля завяршэньня перамоваў», — сказаў Дварковіч.