Карпункту спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат», які зарэгістраваны ў Польшчы, адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў Міхась Янчук, кіраўнік офісу Белсату ў Менску.
Паводле спадара Янчука, ліст з адмова падпісаны намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі Валерам Варанецкім. Падстава для адмовы тая, што паводле пракуратуры цягам году журналісты Белсату працавалі на тэрыторыі краіны без акрэдытацыі, чым парушылі закон.
У 2008 годзе Белсату, які вяшчае на Беларусь з Польшчы, таксама было адмоўлена ў акрэдытацыі карпункту.
У 2008 годзе Белсату, які вяшчае на Беларусь з Польшчы, таксама было адмоўлена ў акрэдытацыі карпункту.