Сёньня падаткоўцы наведалі Дом польскі ў г.Баранавічы. Іх цікавіла: ці аказваюцца там платныя паслугі насельніцтву?
Не, не аказваюцца, зазначае дырэктар Дому Тэрэса Селівончык.
Яна таксама паведаміла нам, што супрацоўнікаў падатковай службы цікавіла, ці здавалі актывісты польскага руху грошы на яго ўтрыманьне — на аплату камунальных паслугаў.
Раней Дом польскі наведалі супрацоўнікі ідэалягічнай службы.
Такая ўвага тлумачыцца тым, што баранавіцкія актывісты надалей падтрымліваюць Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які па-ранейшаму не прызнаецца беларускімі ўладамі.
Тэрэса Селівончык зазначае, што іхні дом у Баранавічах быў пабудаваны на грошы польскай дзяржавы.