У Празе позна ўвечары ў панядзелак ў шпіталі пасьля доўгай цяжкой хваробы памёр наш калега, галоўны рэдактар Рускай службы Радыё Свабода, пісьменьнік і журналіст Пётар Вайль.
Your browser doesn’t support HTML5
19 чэрвеня 2008 году ў пілётнай праграме "Свабода на Белсаце"
Пётар Вайль працаваў на Радыё свабода ад сярэдзіны 80-х гадоў.
У Пятра Вайля былі праблемы з сэрцам, у 2008 годзе ён быў шпіталізаваны пасьля інфаркту, ад таго часу знаходзіўся ў стане комы.
Пётар Вайль нарадзіўся ў Рызе ў 1949 годзе. Скончыў рэдактарскі факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытуту. У 1977 эміграваў у ЗША, Ад 1995 жыў у Празе.
У суаўтарстве з Аляксандрам Генісам Вайль – аўтар кніг «Сучаснай руская проза», «60-е. Сьвет савецкага чалавека», «Родная мова», «Руская кухня ў выгнаньні». Адзінаасобна выпусьціў зборнік эсэ «Геній места» (1999) і «Карта радзімы» (2003).
Да 60-годзьдзя Пятра Вайля, які адзначаўся ў верасьні, Радыё Свабода падрыхтавала падборку ягоных эсэ, які розных гады гучалі на Радыё Свабода.
ПЁТАР ВАЙЛЬ ПРА ВАСІЛЯ БЫКАВА
УСПАМІНЫ ІВАНА ТАЛСТОВА ПРА ПЯТРА ВАЙЛЯ
НЕЛЯНІВЫ І ЦІКАЎНЫ ВАЙЛЬ
ФОТАГАЛЕРЭЯ