Вялікі адронны калайдэр спынены з-за праблемаў у сыстэме ахалоджаньня магнітаў. Тэмпература некаторых магнітаў павялічылася да 2.9 кэльвіна, пры тым, што яна павінна складаць 1.9 кэльвіна, – паведамляе РИА Новости.
Як тлумачаць вучоныя, нават нязначнае падвышэньне тэмпературы прыводзіць да таго, што магніты выходзяць са стану звышправадзімасьці, што можа прывесьці да аварыі. Чакаецца, што неўзабаве спэцыялісты вырашаць праблему.