Анкета Свабоды: Аляксандар Красоўскі

Belarus - Alyaksandar Krasouski, Ph.D., director of the National Research Center, 07dec2009

Аляксандар Красоўскі - кандыдат навук, дырэктар Нацыянальнага навукова-дасьледчага цэнтру маніторынгу азонасфэры.
a)

Што для вас свабода?

Жыць у згодзе самим сабой.

Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?
Асабістыя хібы.

Што для вас шчасьце?

Каб сёньня было ня горш, як учора.

Чаго вы найбольш баіцеся?
Дурасьці, сваёй и чужой.

Які талент вы хацелі б мець?

Ураўнаважанасьці.

Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?
Маім першым настаўнікам у навуцы, Аляксандрам Вайтовічам.

Што вы найбольш любіце рабіць?
Працаваць на зямлі.

Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?
Нічога.

Якую найлепшую параду вы атрымалі?
Ад лекара пасьля інфаркту – цалкам зьмяніць адносіны да жыцьця.

Які ваш улюбёны дэвіз?
Think again!


b)

У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?

Ня месца красіць чалавека, а чалавек месца.

У якой краіне вы хацелі б жыць?
Глядзі вышэй

У якую эпоху вы хацелі б жыць?

XVIII стагодзьдзе.

Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?

Калі б ведаў, пайшоў бы ў палітыку.

Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?

Роўныя, бяз хібаў.

Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?

Сёньня мы залежым ад Расеі на 90 %.

Некаторыя думаюць так: “Хай дыктатура, абы свая”. А Вы?

Як паглядзець.

Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?

Здаецца, гэта залежыць не ад беларусаў.

Калі беларусы загавораць па-беларуску?

Сапраўдныя беларусы гавораць па-беларуску і зараз.

Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?

Застануцца нібыта беларусамі, нібыта расейцамі