У пятніцу адбыўся ўстаноўчы зьезд Саюзу пісьменьнікаў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Апрача літаратараў, удзел у ім прынялі расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў, кіраўнік галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Ўсевалад Янчэўскі, міністры.
Перад уваходам у будынак Нацыянальнай бібліятэкі, дзе праходзіў сход, незадоўга да яго пачатку сабралася вялікая група моладзі. Строем маладыя людзі зайшлі ў будынак і разьмясьціліся на апошніх радах канфэрэнц-залі, дзе праходзіла паседжаньне. Зьезд распачаўся гімнамі Расеі і Беларусі, а затым уступнае слова ўзяў кіраўнік Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец:
“Мы знаходзімся з вамі ў гістарычнай залі, якая прыняла кіраўнікоў дзяржаў, якія падпісалі мытнае пагадненьне, – Казахстану, Расеі і Беларусі. І ў асобах сваіх прэзыдэнтаў зрабілі вялікі крок у справе эканамічнага ўмацаваньня нашых трох дзяржаў. Прэзыдэнты іншых дзяржаў выявілі жаданьне таксама ў найбліжэйшы час разгледзець пытаньне пра ўступленьне ў гэты Мытны саюз”.
Расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў зачытаў вітальнае слова прэзыдэнта Расеі, а галоўны беларускі ідэоляг Усевалад Янчэўскі прывітаў сход ад імя кіраўніка Беларусі. Таксама слова бралі міністар культуры Павал Латушка, намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч і міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў. Зьвяртаючыся да дэлегатаў, спадар Радзькоў, у прыватнасьці, заявіў:
“Нам вельмі прыемна, што ў саюзнай дзяржаве разам будуць беларускія і расейскія пісьменьнікі. Гэта ж такія магчымасьці! Мы ж бяз вас ня можам скласьці праграму па літаратуры і па мове, мы бяз вас ня можам праводзіць выхаваўчы працэс. Тое, чаму можна вучыцца, — і досьведу, і ўменьню мысьліць і выкладаць думкі”.
Удзел ва ўстаноўчым сходзе міждзяржаўнага пісьменьніцкага саюзу прынялі 98 дэлегатаў ад Саюзу пісьменьнікаў Беларусі і Саюзу пісьменьнікаў Расеі. Пра мэты гэтага аб’яднаньня гаворыць сакратар праўленьня Саюзу пісьменьнікаў Расеі Грыгорый Іўліеў:
“Мы будзем ня проста саюзам пісьменьнікаў Расеі і Беларусі, а адзіным саюзам. І пляны ў гэтага саюзу будуць менавіта інтэграцыйныя. І тое, што ў Беларусі гэтак аберагаецца расейская мова, дае надзейную глебу для таго, каб мы такое супрацоўніцтва паднялі на новы ўзровень”.
Намесьнік кіраўніка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч зьняпраўдзіў заявы арганізатараў сходу, што ягоную арганізацыю таксама запрашалі да ўдзелу, і вось як пракамэнтаваў падзею:
“Там прадстаўнікі толькі двух саюзаў: Саюзу пісьменьнікаў Беларусі і Саюзу пісьменьнікаў Расеі, а ў Беларусі ж два саюзы, у Расеі — пяць. І як два зь іх могуць нешта казаць за ўсе сем, я не ўяўляю. Мне падаецца, што за тым, што яны кажуць, утойваюцца зусім іншыя мэты і задачы, якія стаяць перад гэтай арганізацыяй. Што за гэтым стаяць менавіта палітычныя мэты”.
Старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец і старшыня праўленьня Саюзу пісьменьнікаў Расеі Валерый Ганічаў абраныя сустаршынямі новага пісьменьніцкага саюзу. У кіраўніцтва таксама ўвайшлі Валянцін Распуцін, Станіслаў Куняеў, Іван Сабіла ды інш.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў — адна з найстарэйшых грамадзкіх арганізацыяў Беларусі. Яна была створаная ў 1934 годзе. Сябрамі гэтай арганізацыі ў розныя гады былі Васіль Быкаў, Уладзімер Караткевіч, Янка Брыль, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і іншыя славутыя літаратары. Саюз пісьменьнікаў Беларусі быў створаны ў 2005 годзе з ініцыятывы Мікалая Чаргінца, які цяпер у ім за старшыню.

Your browser doesn’t support HTML5