Сёньня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца ўстаноўчы зьезд Саюзу пісьменьнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. У Беларусі ўжо ёсьць дзьве пісьменьніцкія арганізацыі – Саюз беларускіх пісьменьнікаў, які ачольвае Алесь Пашкевіч, і Саюз пісьменьнікаў Беларусі на чале зь Мікалаем Чаргінцом. У Расеі наагул пяць пісьменьніцкіх арганізацый. Навошта творчай інтэлігенцыі дзьвюх краін спатрэбіўся яшчэ адзін саюзе?
Ініцыятар стварэньня яшчэ адной пісьменьніцкай структуры, старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец так акрэсьліў мэты новай арганізацыі:
“Мэта тут адна: аб’яднаць літаратуры Беларусі і Расеі, даць магчымасьць пісьменьнікам выдавацца ў гэтых краінах. Едзе з Расеі дэлегацыя, у складзе якой больш за 50 чалавек на чале з Валерам Ганічавым, старшынём праўленьня Саюзу пісьменьнікаў Расеі. Там і Станіслаў Куняеў, і Валянцін Распуцін, і Крупін, Ягор Ісаеў, Уладзімер Карпаў, Альбэрт Ліханаў”.
Пытаюся ў старшыні другой творчай арганізацыі – Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча, ці падтрымліваюць яны стасункі з расейскімі калегамі:
“Ніхто не забараняе нам сустракацца з нашымі расейскімі калегамі. Існуе міжнародная супольнасьць пісьменьніцкіх Саюзаў, правапераемцы Саюзу пісьменьнікаў СССР. Да апошніх сваіх дзён яго ўзначальваў Сяргей Міхалкоў. Мы як заснавальнікі гэтай міжнароднай пісьменьніцкай супольнасьці, наш Саюз беларускіх пісьменьнікаў, працуем, ладзім у Маскве супольныя мерапрыемствы. На жаль, ня так часта, як хацелася б, але выдаюцца і беларускія аўтары ў Расеі, у часопісах і асобнымі кніжкамі”.
Мікалай Чаргінец не назваў гучных прозьвішчаў беларускіх пісьменьнікаў, якія запрошаны на ўстаноўчы зьезд:
“Запрашаем мы ў залю жадаючых пісьменьнікаў, і таго Саюзу, і нашага. На зьезьдзе плянуецца зацьверджаньне статуту, кіраўніцтва на парытэтных пачатках. Будуць два сустаршыні, два сустаршыні рэвізійнай камісіі, будзе абрана праўленьне і прэзыдыюм”.
Плён дасьць, я так думаю. Найперш, у асваеньні грашовым, чыноўніцкім. Арганізацыя ж павінна працаваць і мець на гэта пэўныя сродкі
“Не, ніякага запрашэньня – ні афіцыйнага пісьмовага, ні тэлефоннага не атрымлівалі мы”.
На пытаньне, ці патрэбна яшчэ адна пісьменьніцкая структура, ці дасьць гэты Саюз плён, Алесь Пашкевіч адказаў так:
“Плён дасьць, я так думаю. Найперш, у асваеньні грашовым, чыноўніцкім. Арганізацыя ж павінна працаваць і мець на гэта пэўныя сродкі”.
Фінансавацца такая салідная структура будзе з бюджэту Саюзнай дзяржавы.
Адзіны Саюз беларускіх пісьменьнікаў, які існаваў з 1934 году, раскалоўся ў 2005 годзе. Ініцыятарам расколу быў Мікалай Чаргінец. Яго праўладная пісьменьніцкая структура была створана на ўстаноўчым сходзе 18 лістапада 2005 году. Больш за 90% членаў старога Саюзу за Чаргінцом не пайшлі.