У Магілёве другія суткі на заправачных станцыях кампаніі “Беларусьнафта” няма 92-га бэнзіну. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у кампаніі нестае сродкаў, каб разьлічыцца з пастаўшчыкамі.
У асяродзьдзі аўтамабілістаў сьцьвярджаюць, што сродкі й паліва ёсьць, аднак усё робіцца дзеля таго, каб стварыць ажыятаж, а потым узьняць цэны. Супрацоўнікі некаторых аўтазаправак раяць кіроўцам запасацца бэнзінам. Афіцыйныя асобы абвяргаюць чуткі пра падаражэньне й дэфіцыт. Тых, хто разносіць такія чуткі, пагражаюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці.