Беларускія чыноўнікі назвалі шантажом заяву міністра энэргетыкі Расеі Сяргея Шматка, які зьвязаў умовы пастаўкі нафты ў Беларусь у удзелам расейскіх кампаніяў у прыватызацыі комплексу «Нафтан-Палімір». У інтэрвію Інтэрфаксу неназваны чыноўнік заявіў, што такая пазыцыя расейскага боку супярэчыць духу і літары стваранага Мытнага Саюзу. Ці можа Расея пайсьці на адмену льготнага рэжыму пастаўкі нафты ў Беларусь? Ці абяцала беларускае кіраўніцтва прыватызацыю Нафтана? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае аглядальніца газэты «Белорусы и рынок» Тацяна Манёнак.
Цыганкоў: Наколькі нечаканай прагучала заява спадара Шматка, і наколькі заканамернай была рэакцыя беларускіх чыноўнікаў, якія назвалі гэта шантажом?
Манёнак: Я так разумею, што расейскі чыноўнік такім спосабам проста агучыў пазыцыю Расеі. Расея сапраўды пастаўляе ў Беларусь танныя энэрганосьбіты, але ж, відавочна, што іншага выйсьця ў яе пакуль няма. Існуе і дзейнічае Мытны саюз паміж Беларусьсю і Расеяй, дзякуючы якому Расея пастаўляе нам нафту і прыродны газ бяз мыта 30 працэнтаў. Гэта вельмі сур’ёзная льгота для Беларусі, і, як зусім нядаўна пацьвердзіў прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў, Масква не зьбіраецца адмаўляцца ад гэтага праекту. Гэта азначае, што і надалей Расея будзе пастаўляць энэрганосьбіты Беларусі таньней.
Што да заявы міністра энэргетыкі Расеі, то, пэўна, сапраўды, ёсьць неразуменьне расейскімі кампаніямі таго факту, што яны так доўга імкнуліся трапіць у беларускі энэргетычны і нафтавы сэктар, але пакуль ніяк не атрымліваецца...
Цыганкоў: У інтэрвію «Інтэрфаксу» намесьнік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў пацьвердзіў, што ў праекце беларуска-расейскай праграмы па пашырэньні супрацоўніцтва ў ТЭК меркавалася падрыхтоўка міжурадавага пагадненьня, якое замацуе ўдзел расейскіх кампаніяў у капітале «Нафтана». Ён, аднак, адзначыў, што тэрміны рэалізацыі пратаколу зусім іншыя. Ці не пачнецца тут «вайна дакумэнтаў», інтэрпрэтацыяў? Ці можна сказаць, што Менск абяцаў расейцам прыватызацыю «Нафтана»?
Манёнак: Было б выдатна, калі б нехта прыйшоў і прыватызаваў беларускія прадпрыемствы на тых умовах, на якіх хоча беларускі бок. Сёньня перашкодаў гэтаму няма, пытаньне толькі ў грашах. Я сапраўды бачыла гэты праект праграмы пашыранага супрацоўніцтва, і там бакі абмяркоўваюць гэтае пытаньне. Іншая справа — гэта ўмовы прыватызацыі, бо гэта ня толькі «Нафтан», але «Нафтан-Палімір». Ці здолеюць расейскія кампаніі знайсьці ў крызіс такія грошы, якія патрабуюць беларусы?
Другое пытаньне — гэта правілы рэгуляваньня нафтавага рынку ў Беларусі. Гэты рынак, які рэгулюецца адміністрацыйнымі мэтадамі.
Цыганкоў: Калі вяртацца да заявы міністра энэргетыкі Расеі, то ці магчыма хаця б тэарэтычна выканаць гэтую пагрозу аб пазбаўленьні Беларусі ільготнага рэжыму паставак нафты?
Манёнак: Пакуль Расея ня мае альтэрнатыўных шляхоў пастаўляць сваю нафту ў Эўропу і выконваць свае кантракты з эўрапейскімі спажыўцамі (каля 30-35 працэнтаў транзыту расейскай нафты ідзе праз Беларусь). Яны плянуюць будаваць нафтаправоды ў абыход Беларусі, але пакуль альтэрнатыўных шляхоў няма. Што бывае ў сытуацыі вострага канфлікту, мы ўжо бачылі на пачатку 2007 году, калі быў прыпынены транзыт расейскай нафты праз Беларусь. Я ня думаю, што Расея захоча паўтарыць такую сытуацыю, бо гэта вельмі моцны ўдар па іміджы Расеі.