У Менску завяршылася эпідэмія грыпу. З 2 да 30 лістапада ў Менску на грып і ВРВІ хварэла 177 тысяч чалавек, што складае каля 10% насельніцтва.
Кіраўніца эпідэміялягічнай службы Менску Алена Фісенка заявіла пра заканчэньне эпідэміі грыпу і вострых рэсьпіраторных вірусных інфэкцыяў, паведамляе Інтэрфакс.
Эпідэміялягічны ўздым скончыўся. Цяпер у Менску рэгіструецца 3 – 3,5 тысяч захворваньняў за дзень, у пік эпідэміі гэтая лічба складала 13 – 14 тысяч.
Эпідэміялягічны ўздым скончыўся. Цяпер у Менску рэгіструецца 3 – 3,5 тысяч захворваньняў за дзень, у пік эпідэміі гэтая лічба складала 13 – 14 тысяч.