Сёньня ў цэнтры Горадні маладыя валянтэры Чырвонага Крыжа правялі акцыю супраць СНІДу: раздавалі буклеты, каляндарыкі з адпаведнай тэматыкай, а таксама прэзэрватывы.
Карэспандэнт Свабоды распытаў каардынатарку праграмы “Ўдзел моладзі ў грамадзянскай супольнасьці” Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Кацярыну Сідаровіч, якая ўдзельнічала ў акцыі. Ці зьвяртаюцца ў Чырвоны Крыж па псыхалягічную дапамогу людзі, хворыя на СНІД, і ці ўдаецца ім чымсьці дапамагчы?
Сідаровіч: “Вельмі складана зрабіць так, каб людзі зьвярнуліся да нас. Мы стараемся апошнім часам змагацца з той стыгмай, якая ўзьнікла ў нас у грамадзтве адносна ВІЧ-інфікаваных людзей. Людзі баяцца гаварыць аб тым, што ў іх ёсьць статус “ВІЧ-пазытыўнага”. На жаль, вельмі складана знайсьці такіх людзей, якія могуць прыйсьці да нас у Чырвоны Крыж і адкрыта сказаць, што яны “ВІЧ-пазытыўныя”.
У Горадні ў нас яшчэ захоўваецца вельмі вялікая стыгма. Давайце паглядзім на нашую акцыю. Ня ўсе адэкватна ставяцца нават да таго, што мы раздаем прэзэрватывы цяпер. Падышла нейкая бабулька і стала абурацца: вы разбэшчаная моладзь! Уявіце: як такое грамадзтва можа ставіцца да “ВІЧ-пазытыўных”?
Мы ведаем у нас у горадзе каля сарака чалавек, якія маюць такі статус. Вядома, гэтыя людзі не зьвяртаюцца да нас напрасткі. Але цераз рух “ВІЧ-пазытыўных” зьвяртаюцца, і мы зь імі супрацоўнічаем. У асноўным яны не зьвяртаюцца па дапамогу, але — па сумоўе.
У першую чаргу “ВІЧ-пазытыўным” людзям не хапае сумоўя. Яны замкнёныя ў сваім коле, і калі яны раскрываюць свой статус, то толькі ў грамадзкіх рухах, у нашым таварыстве яны могуць адчуць водгук. У нас былі такія сэмінары, на якіх з дваццаці чалавек дзесяць уставалі і прызнаваліся: мы — “ВІЧ-пазытыўныя” людзі.
Ёсьць яшчэ праблема — як прымаць лекі, але звычайна гэта датычыць людзей, у якіх апошняя стадыя разьвіцьця ВІЧ-інфэкцыі”.