Лёс і культура Італіі і Беларусі пераплятаюцца яшчэ з часоў Рэнэсансу. 500 гадоў таму культура італьянскага Адраджэньня зрабіла свой уплыў на разьвіцьцё тэрыторый сучаснай Беларусі.
Бона Сфорца, герцагіня з Бары, пабралася шлюбам з каралём Сігізмундам Старым. Яна стала каралевай Польшчы і правіла Вялікім Княствам Літоўскім. Каралева Бона прынесла шмат новага ў эканамічнае жыцьцё краіны.
Беларус Францыск Скарына, першадрукар і перакладчык Бібліі, атрымаў адукацыю ў Італіі ва ўнівэрсытэце Падуі.
Італьянскія архітэктары пабудавалі ў Беларусі шэраг знакамітых храмаў.
У часы Другой сусьветнай вайны шмат італьянскіх салдат загінулі на беларускіх землях. Шмат беларусаў апынуліся на тэрыторыі Італіі з арміяй Андэрса і ваявалі там супраць фашыстаў.
Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў у «Альпійскай балядзе» распавёў пра ўцёкі з канцлягеру палонных беларуса і італьянкі. Твор выйшаў у 1964 годзе. У 90-х гадох прэзыдэнт Італіі ўзнагародзіў Васіля Быкава ордэнам, адзначыўшы гэтак ягоныя літаратурныя і грамадзкія заслугі. А ў 2000 годзе ў Італіі выйшаў зборнік апошніх апавяданьняў Васіля Быкава ў перакладзе на італьянскую Алены Корці.
Пасьля развалу СССР адбыўся першы афіцыйны візыт беларускай урадавай дэлегацыі ў Італію. У склад дэлегацыі ўваходзілі старшыня Савету міністраў Кебіч, міністар замежных спраў Беларусі Краўчанка, старшыня дзяржкамітэту па зьнешніх сувязях Радкевіч і кіраўнік справамі Саўміну Каўко. Яны сустракаліся з прэм’ер-міністрам Андрэоці, міністрам замежных спраў Мікелісам, а таксама кіраўніком буйной фінансава-прамысловай групы Нобіле.
Быў падпісаны пратакол, які стаў пачаткам палітычнага дыялёгу паміж двума краінамі.
Вячаслаў Кебіч меў сустрэчу з папам Янам Паўлам ІІ.
Беларуская дэлегацыя ўручыла яму выданьне Бібліі Францыска Скарыны, выпушчанае да 500-годзьдзя асьветніка.
Тады італьянскія газэты цытавалі выказваньне прэм’ер-міністра Італіі Андрэоці пра тое, што Беларусь павінна стаць мостам паміж Эўропай і Расеяй, а таксама іншымі краінамі.
Вынікам візыту стала падпісаньне Дамовы аб узаемнай абароне інвэстыцый.
Першым амбасадарам Італіі ў Беларусі, на пачатку 90-х, быў Жан-Люка Бірцынэта, які шмат зрабіў для разьвіцьця беларуска-італьянскага культурнага ўзаемаабмену.
У разьвіцьці міждзяржаўных адносінаў Беларусі і Італіі праглядаюцца два этапы. Першы — ад студзеня 1992 да лістапада 1996 году. Галоўным здабыткам яго стаў пошук і разьвіцьцё ўзаемавыгадных формаў і кірункаў двухбаковага супрацоўніцтва, фармаваньне прававых асноў узаемадзеяньня дзьвюх краінаў.
Другі этап пачаўся ў лістападзе 1996 году і доўжыцца да цяперашняга часу. Ён адзначыўся ахаладжэньнем беларуска-італьянскіх сувязяў, згортваньнем палітычных кантактаў. Гэта нэгатыўна адбілася на ўсіх сфэрах супрацоўніцтва. Штуршком для другога этапу сталі ўнутрыпалітычныя падзеі ў Беларусі — узмацненьне выканаўчай улады, рашэньне правесьці рэфэрэндум па зьменах Канстытуцыі ды шэраг іншых крокаў у палітычнай і эканамічнай сфэрах.
Італьянскі капітал зрабіў інвэстыцыі ў шэраг недзяржаўных прадпрыемстваў.
У рамках кампаніі мінімізацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС штогод 20-25 тысяч беларускіх дзяцей выяжджаюць у Італію на аздараўленьне.