Сёньня мінае дакладна 30 гадоў, як брытанскі рок-гурт “Пінк Флойд” выпусьціў свой падвойны альбом “Сьцяна” (“The Wall”). “Сьцяна” — безумоўна, найбольш вядомы “канцэптуальны альбом” (concept album) у гісторыі рок-музыкі.
Нават тыя са спажыўцоў масавай культуры, якія ня чулі пра “Пінк Флойд” наогул (калі такія дзе-небудзь існуюць), не маглі не пачуць хоць раз у жыцьці славутага “антышкольнага гімну” “Another Brick in the Wall Part 2”, дзе на тле рытму з дыскатэкі гітарыст Дэйвід Гілмар з хорам школьнікаў сьпявае словы, якія сталі мастацкай сублімацыяй непрыманьня школьнай дзятвой адукацыйнага прыгнёту дарослых: “We don’t need no education / We don’t need no thought control / No dark sarcasm in the classroom / Teachers leave the kids alone”.
Адчужанасьць, адзіноцтва і бунт
Пасьля альбомаў “The Dark Side of the Moon” (1973), “Wish You Were Here” (1975) i “Animals” (1977), гурт “Пінк Флойд” здабыў сусьветную славу, а чатыры яго музыкі — Роджэр Уотэрз (нар. 1943), Дэйвід Гілмар (нар. 1946), Рычард Райт (1943-2008) і Нікалас Мэйсан (нар. 1944) — сталі мільянэрамі. Калі ў пачатку сваёй кар’еры, у другой палове 1960-х, яны выступалі выключна ў музычных клюбах і канцэртных залях перад публікай, якая налічвала ад некалькіх сотняў да некалькіх тысяч чалавек, дык у другой палове 1970-х на іхныя канцэрты на стадыёнах прыходзіла пад 100 тысяч гледачоў. Музыкі “Пінк Флойд” зараблялі шалёныя грошы, але адначасна з канцэрту на канцэрт трацілі кантакт з публікай ды веру ў сэнс таго, што робяць. Публіка, адчувалі яны, прыходзіць дзеля зорак, а не дзеля музыкі. Асабліва балюча адчуваў гэтую адчужанасьць Ўотэрз, які аднойчы прызнаўся Бобу Эзрыну (чалавеку, які побач з Уотэрзам і Гілмарам стаў прадзюсэрам альбому “Сьцяна”), што часам яму хацелася б паставіць сьцяну паміж гуртам на сцэне і публікай на стадыёне. “Дык чаму ты гэтага ня зробіш?” — запытаў яго тады Эзрын.
Адказам Уотэрза быў музычны матэрыял, які ён самастойна падрыхтаваў летам 1978 году, — быў гэта першы накід альбому “Сьцяна”, дзе басіст гурту і de facto ягоны лідэр пастараўся адлюстраваць згаданае пачуцьцё адчужанасьці і фрустрацыі рок-зоркі, якая трапіла ў пастку шоў-бізнэсу і вялікіх грошай.
Матэрыял не спадабаўся ні Гілмару, ні Райту, ні Мэйсану — яны палічылі яго занадта манатонным і панурым. Але ў рэшце рэшт пагадзіліся над ім працаваць, бо самі ня мелі ніякай лепшай прапановы.
Затое Эзрын у гэтым матэрыяле адразу ўбачыў аснову для нечага значнага ў мастацкім сэнсе. Гэта фактычна Эзрын стварыў цэласную канцэпцыю альбому, прыдумаўшы постаць рок-зоркі Пінка і запрапанаваўшы Ўотэрзу пабудаваць музычную аповесьць вакол гісторыі Пінкавага жыцьця, ад ягоных хлапечых гадоў да часу, калі ён спрабуе бунтаваць і вырвацца з адзіноты, у якую яго ўвагнаў статус рок-зоркі. Эзрын старанна перабраў матэрыял Уотэрза, выкідаючы рэчы, якія ён палічыў слабымі, ды прапануючы дапаўненьні і пераробкі. Дзякуючы гэтаму альбом папоўніўся дзьвюма знакамітымі кампазыцыямі Гілмара, — “Comfortably Numb” і “Run Like Hell”, — а і сам Эзрын напісаў адну неблагую песьню ў калекцыю.
Аднак, нягледзячы на істотны ўклад Эзрына і Гілмара, аўтарам альбому трэба ўсё ж лічыць выключна Ўотэрза. Што больш, дамінуючая роля Ўотэрза, які стаў аднаасобна кіраваць працай гурту над “Сьцяной”, давяла да таго, што альбом стаўся апошнім, які “Пінк Флойд” выпусьціў у сваім “клясычным” складзе — з Уотэрзам, Гілмарам, Райтам і Мэйсанам. Праўда, у 1983 пад лэйблам “Пінк Флойд” выйшаў яшчэ адзін альбом гэтых чатырох музыкаў, “The Final Cut”, але на вокладцы альбому ўжо быў пазначаны яго сапраўдны аўтар — Роджэр Уотэрз, — а нечаму пад назвай “Пінк Флойд” была адведзена ўсяго роля “выканаўцы”.
Дзеля грошай
Цікава, што галоўнай вязьзю, якая трымала Ўотэрза, Гілмара, Райта і Мэйсана разам падчас працы над “Сьцяной”, калі гурт ужо фактычна раскладаўся, была фінансавая пуга. Тыя мільёны, якія “Пінк Флойд” зарабіў на папярэдніх альбомах, музыканты даверылі адной несаліднай інвэстыцыйнай фірме, якая абяцала хутка іх памножыць ды, у дадатак, засьцерагчы гурт ад сплаты падатку (у той час падатак ад такога роду даходаў у Вялікабрытаніі складаў 83 працэнты ад агульнай сумы даходаў). Фірма за лічаныя месяцы страціла амаль усе заробкі “Пінк Флойд” на розных рызыкоўных інвэстыцыях, і музыканты апынуліся на грані банкруцтва. Але самым страшным было тое, што ім усё ж трэба было заплаціць у падаткавую ўправу 83 працэнты ад тых мільёнаў, якіх яны ўжо ня мелі.
Таму насамрэч выйсьця не засталося — хоць калегам Ўотэрза ягоны матэрыял не спадабаўся, яны паехалі зь ім у Францыю, каб пазьбегчы кантакту з брытанскімі фінансавымі інспэктарамі ды запісаць новы альбом і зарабіць грошы на тыя няўмольныя падаткавыя зборы. Інакш кажучы, праца над “Сьцяною” ішла ў атмасфэры вялікага стрэсу — фінансавага і пэрсанальнага. Падчас запісу альбому Ўотэрз выкінуў з гурту Райта, лічачы, што той не дае ніякага талковага ўкладу ў супольную працу. Ні Гілмар, ні Мэйсан асабліва Райта не абаранялі, бо як потым калярытна падсумаваў той пэрыяд Мэйсан, яны самі “баяліся за свае задніцы”.
Дык вось, альбом, які ў двух дзясятках песьняў распавядаў гісторыю нараджэньня і разьвіцьця адчужанасьці рок-зорак ад астатняга сьвету, паставіў яшчэ і неадольны мур паміж самымі зоркамі. Пасьля запісу альбому гурт разваліўся. І здолеў рэанімавацца толькі ў 1987 годзе, але ўжо без Уотэрза.
Мультымэдыйны праект
Усё ж, нягледзячы на гэткія праблемы падчас запісу альбому, канчатковы вынік аказаўся вельмі добры. І хоць музычныя крытыкі прызнаюць, што “Сьцяна” не дацягвае мастацкім узроўнем да трох папярэдніх альбомаў “Пінк Флойд”, то можна знайсьці у гэтым альбоме некалькі сапраўды выдатных рэчаў: акрамя згаданых “Another Brick in the Wall Part 2” і “Comfortably Numb”, да іх можна залічыць яшчэ “Mother”, “Nobody Home” i “Hey You”.
У гісторыі рок-музыкі “Сьцяна” застанецца ня толькі як альбом зь некалькімі запамінальнымі песьнямі, але і як шырокамаштабны музычна-візуальны праект, які сёньня мы маглі б назваць мультымэдыйным.
Роджэру Ўотэрзу ўдалося рэалізаваць сваю ідэю пабудовы сьцяны паміж выканаўцамі і публікай — якраз падчас канцэртаў, якія прэзэнтавалі “Сьцяну”. Група работнікаў рупліва ставіла гэтую сьцяну з кардонных “цэглаў”, пачынаючы сваю працу ў пачатку канцэрту. Другую частку канцэрту гурт іграў ужо за высокай сьцяной, але каб публіцы не было нудна, на сьцяне высьвятлялі адмыслова падрыхтаваныя для канцэртаў мультфільмы, а над сьцяной і над публікай час ад часу падымаліся гіганцкія лялькі-пачвары, якія сымбалізавалі розных дэманаў, што дапякалі няшчаснаму Пінку ў жыцьці. Канцэрт заканчваўся фінальным “бабахам”, калі сьцяна на сцэне рассыпалася.
Да ўсяго да гэтага, Уотэрз намовіў рэжысэра Алана Паркера зрабіць музычны фільм паводле ідэі, заключанай у “Сьцяне”. Ролю Пінка ў фільме сыграла брытанская зорка року з малодшага пакаленьня, Боб Гелдаф.
А калі рассыпалася адна з найбольш вядомых сьценаў на сьвеце, — Бэрлінскі мур, — роўна праз год пасьля гэтай падзеі Ўотэрз арганізаваў канцэрт “Wall-Live in Berlin”, дзе знакамітая зборня сусьветных зорак выконвала ягоныя песьні дакладна ў тым месцы, дзе мур з сапраўднай цэглы дзяліў Эўропу напалам.
Нават калі сёньняшнія пакаленьні фанатаў рок-музыкі і ня слухаюць “Пінк Флойд”, паколькі гэта ўжо для іх зацягнутая павуціньнем старасьветчына, варта ім усё-ткі прыгадаць гэтую гісторыю са “Сьцяной”. Бо гэта быў час у рок-музыцы, калі яна была ня толькі выяўленьнем энэргіі маладосьці, але і старалася казаць пра нешта больш глыбіннае, схаванае за шчыльнай сьцяною гукаў і сьвятла.
Aпошні супольны выступ чатырох музыкаў "Пінк Флойд", 2 ліпеня 2005 у Лёндане, падчас канцэрту "Live 8". Яны выканалі чатыры клясычныя песьні гурту: "Speak to Me/Breathe", "Money", "Wish You Were Here" i "Comfortably Numb". Клавішнік гурту Рычард Райт памёр ад раку тры гады пазьней.