Беларусь, Расея і Казахстан дамовіліся ад 1 ліпеня 2010 году разам, трыма дзяржавамі, выйсьці на адзіную мытную тэрыторыю.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка кажа: вынікі працы Мытнага саюзу “тройкі” будуць бачныя ня хутка:
“Мы нічога не адчуем цягам бліжэйшых паўтара-двух гадоў. Акрамя невялікай колькасьці рэчаў — напрыклад, коштаў на ўжываныя імпартныя аўтамабілі і колькі даляраў можна будзе вывозіць без дэклярацыі. Пра ўсё астатняе казаць складаней”.
Экспэрт нагадаў: даляр — такі ж тавар, як і ўсе іншыя. І правілы валютнага рэгуляваньня павінны быць цяпер аднолькавымі для грамадзянаў усіх трох краін. Казахстан зыходзіць тут зь лічбы ў 10 тысяч даляраў, Беларусь і Расея дазваляюць вывозіць без дэклярацыі па 3 тысячы.