У сёньняшніх “Званках на Свабоду” — ня толькі тэлефанаваньні за пятніцу, але й тыя, якія мы не пасьпелі агучыць цягам тыдня, а таксама найбольш адметныя рэплікі, меркаваньні, пытаньні, што ўжо гучалі ад мінулага панядзелка на нашых хвалях.
Па традыцыі пачынаем наш тыднёвы агляд найбольш актуальнымі званкамі за пятніцу. Нашая слухачка так ацэньвае працу й стасункі чыноўнікаў Гродзенскай вобласьці.
Спадарыня: “Тут усё павязана. І ляжаць магнаты пад цёплай пярынай 15 гадоў. Думаюць яшчэ абдурыць і пагуляць за кошт іншых дзясятак гадоў! Шляхі нашы разышліся! І мы ня быдла, хопіць!”
Ня дужа задаволеныя некаторыя слухачы і тым, што адбываецца ў асяродку апазыцыі. Асабліва высьвятленьнем адносінаў паміж яе кіраўнікамі. У прыватнасьці, значны рэзананс мела заява новага лідэра БНФ Аляксея Янукевіча пра распад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
Спадарыня: “Паважаны Анатоль Лябедзька! Хто даў паўнамоцтвы Янукевічу публічна абвясьціць пра роспуск Аб’яднаных дэмакратычных сілаў? Калі ні вы і ніхто іншы не давалі яму паўнамоцтваў на падобную публічную заяву, то навідавоку перавышэньне абавязкаў як лідэра партыі БНФ. На мой погляд, гэтага цалкам дастаткова, каб пазбавіць яго кіраўніцтва партыяй БНФ, а магчыма, і членства ў гэтай партыі”.
Мы зьвязаліся з кіраўніком Аб’яднанай грамадзянскай партыі, адным зь лідэраў АДС Анатолем Лябедзькам. Ягоны адказ слухачцы Свабоды:
Анатоль Лябедзька: “Тая заява ня мае ні прававога грунту, ні таго, што мы называем сытуацыяй дэ-факта. Прымаць рашэньне аб ліквідацыі могуць толькі тыя, хто ўтвараў АДС — гэта блізу 1000 дэлегатаў Кангрэсу АДС. І ён зьнікне толькі тады, калі ня будзе ніякай дзейнасьці. Аднак казаць пра нашую бязьдзейнасьць цяпер не даводзіцца. Ну, а што да сытуацыі з ацэнкай паўнамоцтваў спадара Янукевіча, то гэта цалкам унутраная справа сябраў БНФ”.
Спадарыня Валянціна з Бабруйску зьвяртаецца да кіраўнікоў апазыцыі з такім заклікам:
Спадарыня: “Знайдзіце ў сабе мужнасьць, розум і шчыра выберыце самага-самага добрага кандыдата на пост прэзыдэнта. Вось тады палітычна непісьменныя беларусы змогуць зрабіць слушны выбар, нават калі да сродкаў масавай інфармацыі доступу не дадуць улады”.
Званкі з заклапочанасьцю пра становішча ў дэмакратычным асяродку гучалі ня толькі ў панядзелак — яны працягваюцца па сёньня. Вось колькі тэлефанаваньняў з апошняе пошты.
Спадарыня: “Вялікая патрыятычная мэта — незалежнасьць Беларусі — на жаль, не зьяднала апазыцыю. Сапраўдная незалежнасьць краіны зарываецца ў катлаван пад расейскую атамную электрастанцыю. Паважаныя спадары апазыцыянэры, колькі можна дзяліцца?!”
А зараз слова мае спадар Віктар Буто зь Менску.
Спадар: “Падобна, што ў Беларусі адсутнічае апазыцыя, але затое маецца мноства маленькіх плямёнаў і правадыроў, якія прадстаўляюць партыі, прафсаюзы ці грамадзкія арганізацыі, і ў якіх ня чуюць і не разумеюць ня толькі іншых, але й сябе”.
Аднак найбольш актыўна слухачы зрэагавалі на рэпартажы “Свабоды” пра нечаканую для ўсіх сустрэчу прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева зь беларускімі журналістамі, у тым ліку — прадстаўнікамі незалежных СМІ. Слухаем маладэчанца спадара Анішкевіча.
Спадар: “Мне вельмі спадабалася сумоўе, а інакш і не назавеш, Мядзьведзева зь беларускімі карэспандэнтамі. І адказ Лукашэнкі. Ну недапушчальна, калі ў кожным інтэрвію СМІ Лукашэнка дапускае хамства на адрас кіраўніка Расеі, а таксама публічныя экзэкуцыі сваіх чыноўнікаў і членаў ураду. Гэта ганьбіць Рэспубліку Беларусь”.
Узьнятую тэму працягваюць і наступныя тэлефанаваньні.
Спадар: “Спадару Лукашэнку трэба пазычыць культуры і эрудыцыі ў таго ж Мядзьведзева. Ад Лукашэнкі толькі і чуваць абразьлівыя прыніжэньні: „бязьдзельнікі, вашывыя блохі, жульлё“. Сорамна і крыўдна гэта слухаць. Аракул”.
Спадар: “Наш беларускі пірат бескультурны: усіх абзывае, абражае — ня тое што свой народ, але і чужых людзей. Хоць бы ўзяць Мядзьведзева: ён яму, бачыце, не спадабаўся. Ён адабраў ільготы ў народа, усіх падманвае”.
Камэнтуе грамадзкі рэдактар тыдня — выдавец Анатоль Тарас.
Анатоль Тарас: “Вось кажуць: Лукашэнка грубы, а Мядзьведзеў далікатны… Толькі якія адносіны гэта мае да палітыкі? Тонкі палітык ці тоўсты, разумны ці дурны — усё тое другаснае. Галоўнае — рэалізаваная палітыка. Дарэчы, як палітык — Лукашэнка, мне здаецца, моцны. Ну, і Мядзьведзеў таксама… Два глядыятары: у аднаго дзіда, у другога шабля. Паглядзім, хто будзе наверсе, а хто ўнізе. Паглядзім…”
Дарэчы, тэма стасункаў вышэйшых дзяржаўных дзеячаў на гэтым тыдні была вельмі папулярнай, на яе шмат вашых водгукаў, шаноўнае спадарства.
Спадар: “Паглядзеў сёньня па тэлебачаньні, як прэм’ер-міністар Індыі на баявым самалёце ў 74 гады паляцела ў высокае неба. І падумаў: спадары Пуцін, Мядзьведзеў ляталі, у Байкал апускаліся на атамных лодках, а наш Аляксандар Рыгоравіч толькі шайбу ганяе і на лыжах улетку езьдзіць. Аляксандар Рыгоравіч, калі ласка, зьлятай, пакажы беларусам і расейцам, які ты ў нас мужчына! Міхась Чарнышоў з Арэхаўска, таксама выпускнік магілёўскага пэдінстытуту”.
А заканчваем прэзыдэнцка-прэм’ерскую, так бы мовіць, падборку разважаньнем пра мытны саюз Беларусі, Казахстану й Расеі
Спадар: “Лепш з разумным страціць, чым з дурнем знайсьці. Вось з нашага боку пазыцыі мытнага саюзу: ён перасьледуе адну мэту — зразумелую і празрыстую, на ўсіх парытэтна, на ўсіх роўна. Не, нашаму трэба прыдумляць розныя балячкі. Ня можа быць роўных. Яны маюць газ, нафту, а мы ня маем. Мы маем Лукашэнку, гэта заменіць нам і газ, і нафту, і ўсё што заўгодна”.
У пэўным сэнсе міжнародную афарбоўку мае і званок спадара Зіноўева.
Спадар: “Я хацеў бы яшчэ пракамэнтаваць словы Тацяны Барэль пра крыж Эўфрасіньні Полацкай. У 1992 годзе, калі Барадзін атрымаў лецішча Палітбюро пад Масквой, ён абвінавачваўся генпракуратурай Расеі ў крадзяжы трафэйнага мастацтва. І я думаю, што генпракуратура Беларусі магла б спакойна яго на гэтую тэму дапытаць”.
І ўжо зусім своеасабліва выходзіць на тэму стасункаў Беларусі зь міжнароднай супольнасьцю спадар Лукашэвіч зь Берасьця
Спадар: “Атрымаў рэкамэндацыю ад Мінздраву, тое пераслала на аблздраў. А ён мяне выклікаў на камісію. І мяне прызналі афіцыйна, па міжнародных нормах, самым галоўным дурнем сьвету…”
Яшчэ адна гісторыя стасункаў шараговых грамадзянаў зь беларускімі ўладамі.
Спадар: “Я зьвярнуўся да Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі праз адміністрацыю. Зьвяртаюся да яго 10 гадоў, але адміністрацыя прэзыдэнта мае прапановы вяртае назад па маім месцы жыхарства: і на Клецкі райвыканкам, і на старшыню калгаса, і на дырэктара школы. Я лічу, што гэта нейкая бязглузьдзіца!”
Не засталася па-за слухацкай увагай і тэма стасункаў афіцыйных Менску й Брусэлю. Тым больш, на гэтым тыдні была й важкая нагода: Эўразьвяз абраў свайго прэзыдэнта. Вось як адгукнуўся на навіну спадар Уладзімер з Полацку:
Спадар: “Як бы наш правадыр ні імкнуўся абхаяць Эўразьвяз, Аляксандру Рыгоравічу да іх далёка-далёка! Вось у Эўразьвязе зьявілася пасада прэзыдэнта. Канечне, не з такімі царскімі паўнамоцтвамі, як у нашага правадыра, і выбіраюць яго ўсяго толькі на 2,5 года. І да таго ж адзін чалавек ня можа быць прэзыдэнтам болей за 2 разы. Каб не заседжваліся. Вось дзе нашаму правадыру трэба павучыцца сапраўднай дэмакратыі. А не ствараць тут у нас у Беларусі дынастыю пажыцьцёвых манархаў”.
Наступны званок — ня столькі аптымістычны, колькі заклапочаны:
Cпадар: “Якое месца нацыянальнай беларускай культуры ў супольнасьці эўрапейскіх культур, калі нас проста не ацэньваюць, калі ня цэняцца здабыткі нашай нацыянальнай культуры і тыя дасягненьні, якія зрабіла беларуская нацыя, даўшы той самай Эўропе першую канстытуцыю дэмакратычную! Вось пра што трэба думаць нашым мудрым палітыкам”.
Хапае гэтым разам і званкоў — водгукаў на перадачы Радыё Свабода. Так, мянчанка Тамара Гулезава рэагуе на перадачу, у якой даводзілася, што сталіца не такая ўжо і ўладкаваная, як тое падаецца ўладамі.
Спадарыня: “Закрыты цэнтральны ўваход у паліклініку № 27. Хворыя з тэмпэратурай, на мыліцах, з малымі дзецьмі на руках абыходзяць гэтую гаргару ўжо другі год запар. Я атрымліваю вельмі арыгінальны адказ ад галоўурача: „Вашую заўвагу наконт зацягнутых раскопаў лічым неабгрунтаванай“. Добра, калі там знойдуць залатую жылу! Гэта безуладзьдзе!”
Водгук на перадачу са згадкай пра лёс некалькіх мільёнаў калекаў Вялікай Айчыннай.
Спадар: “Ваш аўтар гаварыў, што іх павезьлі быццам у нейкія інтэрнаты. Чаму за доўгі час ніводзін зь іх не вярнуўся і ніхто іх болей ня бачыў? А вось што піша Ігар Буніч: „Звеня многочисленными орденами и медалями, они собирались в крупных городах вокруг рынков, вокзалов, прося подаяния, и это были главным образом молодые парни, возрастом до 30 лет. Буквально в один день все они исчезли. По все городам были произведены координированные облавы“. Мяркуючы па ўсім, іх проста зьнішчылі, як я разумею”.
Спадар: “Калі на Радыё Свабода тэлефануюць слухачы і дзеляцца сваімі асабістымі трагедыямі, як з блізкім сябрам, паведамляюць пра сэрца, здароўе ды іншае, дык дзяржаўнаму радыё застаецца толькі пазелянець ад зайздрасьці, а заадно і пачырванець ад сораму за манеру выказвацца за круглым сталом таго чалавека, якога яны вымушаныя цытаваць штодня”.
І напрыканцы — эмацыйныя радкі спадарыні Ціны пра п’янства ў краіне.
Спадарыня Ціна Сакаловіч:
«Пусть говорят про дозы и про нормы,
Во все века как пили, так и пьют,
Качают нас, качают нас бутылочные штормы,
И к берегам причалить не дают.
„Удачы“ тупому рэжыму”…
З гэтым званком змыкаюцца меркаваньні пра эпідэмію грыпу. Заўважым: іх на цяперашнім тыдні значна паменела.
Cпадарыня: “Гэта Тацьцяна Барэль з Асіповічаў. Учора ў нас пахавалі 37-гадовую жанчыну, яна памерла ад пнэўманіі”.
Cпадар: “Пайшла ў аптэку, у адну зайшла — расейскія лекі, у іншую — расейскія і беларускія, у трэцюю — тое самае. “Чаму вы не бераце з Захаду, а з Расеі?” — “Гэта ня мы, гэта Лукашэнка бярэ з Расеі лекі і звоніць нам, каб мы атрымлівалі. Вось як атрымліваецца, пішыце яму”.
А завяршае сёньняшнюю перадачу званок вось зь якой незвычайнай прапановай:
Cпадар Кулеш: “Людзі розуму ўсіх краінаў, аб’ядноўвайцеся! Прапаную правесьці зьезд разумных людзей у вёсцы Сіняўка Клецкага раёну Менскай вобласьці. Сіняўку заклала разумная княгіня Княства Літоўскага Бона Сфорца, так што, па-мойму, Сіняўка заслугоўвае быць месцам зьезду разумных людзей”.
Нагадваем: тэлефон “Свабоды” у Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: +375 29 391-22-24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.