Вершы і кінафільм ад Тацяны Сапач

Тацяна Сапач чытае свае вершы

26 лістапада ў Горадні ў Таварыстве беларускай школы віленская журналістка і паэтка Тацяна Сапач прадставіла сваю новую кніжку “Няхай не пакіне нас восень”, якая выйшла ў бібліятэцы часопіса “Дзеяслоў”.
Гэта двухмоўнае выданьне: Тацяніны вершы пераклала на ангельскую мову вядомая перакладчыца Вера Рыч.

На вечарыне прагучалі таксама ўзоры паэзіі Сапач на польскай, літоўскай, расейскай мовах. Дзеля гэтага яна папрасіла прысутных дапамагчы ёй — прачытаць перакладзеныя вершы.

Тацяна Сапач таксама паказала свой новы дакумэнтальны фільм “Тут, пад самаю Вільняй. З жыцьця тутэйшых”.

Арганізатар вечарыны Эдвард Дмухоўскі і паэтка Тацяна Сапач
Удзельнікі паэтычнай сустрэчы з Тацянай Сапач ў ТБШ