Cёньня ў Менску адбудзецца пасяджэньне Міждзяржаўнага савета ЭўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. На ім плянуецца зацьвердзіць адзіны мытны тарыф Мытнага саюзу Беларусі, Казахастана і Расеі, які будзе ўведзены з 1 студзеня 2010 году, а таксама дамову аб мытным кодэксе Мытнага саюза, які будзе ўведзены ад 1 ліпеня 2010 году.
Таксама мяркуецца прыняць рашэньне аб уступленьні ў сілу міжнародных дамоваў у сфэры тарыфнага і нетарыфнага рэгуляваньня, аб адзінай сыстэме абмежаваньняў і забаронаў у зьнешнім гандлі таварамі ў Мытным саюзе, паведамляе БелТА.
У праект парадку дня саміту ЭўрАзЭС уключаныя 19 пытаньняў. Найбольш значныя тычацца рэалізацыі сумесных мераў па пераадоленьні наступстваў ўсясьветнага фінансавага крызісу ў краінах-сябрах ЭўрАзЭС, пытаньні супрацоўніцтва ў падтрыманьні рэжыму зьнешніх межаў, па стварэньні агульнага страхавога рынку краін ЭўрАзЭС.
Паводле А.Лукашэнкі, сёньняшні Міждзяржсавет стане этапным.
"Мы падыйшлі ўшчыльную, можна сказаць, сфармавалі Мытны саюз", - сказаў А. Лукашэнка. Ён таксама адзначыў, што калі гатоўнасьць дакумэнтаў высокая, то іх трэба падпісаць. Кіраўнік Беларусі выказаў надзею, што саміт будзе эфэктыўным. Ён лічыць, што да Мытнага саюзу "трох" могуць далучыцца іншыя краіны.
Фармаваньне Мытнага саюзу – гэта першая ступень інтэграцыі. Паводле А.Лукашэнкі, больш высокай ступеньню інтэграцыі стане адзіная эканамічная прастора, а менавіта гарманізацыя тарыфаў, гандлёвых рэжымаў, заканадаўства.
Падчас сустрэчы з А.Лукашэнкам 26 лістапада Генсек ЭўрАзЭС Таір Мансураў сказаў, што тром краінам удалося дамовіцца па адзіных мытных тарыфах больш чым на 11 тысяч таварных намэнклятур.
Частку пытаньняў разгледзяць кіраўнікі ўрадаў 11 сьнежня ў Санкт-Пецярбургу.
Паводле экспэртаў, агульная мытная прастора можа прывесьці да абвалу беларускага аўтарынку, які прызвычаіўся да нізкага ўвазнога мыта.
Мытны саюз уступіць у поўную сілу з 1 ліпеня 2010 году. Аднак частка яго палажэньняў – да прыкладу, тарыфнае рэгуляваньне для юрыдычных асобаў – пачне працаваць ужо з 1 студзеня. Увазное мыта на аўто рэзка вырасьце, і беларускім аўтадылерам давядзецца падладжвацца пад новыя ўмовы, аднолькавыя з расейскімі, перадае ПРАЙМ-ТАСС.
У інтэрвію Business FM намесьнік дырэктара беларускай аўтакрамы "CARPLAZA" Юры Крывадубскі сказаў, што да расейскага “вар’яцкага касмічнага мыта беларусы проста не гатовыя, і для беларусаў гэта проста космас”. Паводле спадара Крывадубскага, “памрэ многа афіцыйных дылераў, нейкіх юрыдычных асобаў”.
Краіны-ўдзельніцы ЭўрАзЭС – Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея, Таджыкістан, Узбэкістан. Краіны-назіральнікі – Армэнія, Малдова, Украіна.