Пра гэта піша ў сваёй кнізе лідэр Камуністычнай партыі Казахстану Сэрыкбалсын Абдэльдзін, які раней 10 гадоў прапрацаваў разам зь цяперашнім прэзыдэнтам краіны Нурсултанам Назарбаевым, а потым апынуўся да яго ў апазыцыі.
У сваёй кнізе вэтэран камуністычнага руху абвяргае некалькі прапагандысцкіх “дасягненьняў”, якімі ганарыцца дзеючая ўлада Казахстану. У прыватнасьці, заяву, што нібыта ў краіне зьбіраюць рэкордныя ўраджаі збожжавых. “Назарбаеў падманвае народ, калі заяўляе, што ў Казахстане сабраны рэкордны ураджай на мільярд пудоў. Мільярд пудоў — гэта 16 мільёнаў тон, столькі мы штогод дзяржаве здавалі, а збор быў большы. А рэкордны ўраджай быў не 16 ці 20 мільёнаў тон, а 34,5 мільёна тон,” — згадвае былы міністар Сэрыкбалсын Абдэльдзін. Раскрытыкаваў камуніст і выкананьне праграмы “сто шпіталяў і сто школ”, якія Назарбаеў паабяцаў пабудаваць у 2008 годзе. “Дагэтуль возяцца”, — адзначае аўтар кнігі “Рэаліі і міты”.
Будоўля, паводле казахскага камуніста Сэрыкбалсына Абдэльдзіна, насамрэч — “ахілесава пята” рэжыму Нурсултана Назарбаева, а зусім не вітрына краіны, якую той узначальвае ўжо амаль 20 гадоў. Будаўніцтва ў стэпе новай сталіцы Астаны аўтар лічыць авантурай, якая наўпрост прычынілася да заняпаду гарадоў Казахстану. “Навошта хваліцца Астаной, калі пад Астаной у горадзе Шахцінску і ў самой Карагандзе ўся сыстэма ацяпленьня згніла і людзі кожную зіму мерзнуць? Што значыць будаваць Астану? Гэта не даваць грошы ўсім астатнім 84 гарадам. У Казахстане зарэгістравана 85 гарадоў, пабудаваных за савецкія часы. За 20 гадоў мы не пабудавалі ніводнага гораду, акрамя Астаны. Аднак будаўніцтва Астаны легла цяжкім грузам на шараговага грамадзяніна, які нічога не атрымаў ад нафтадаляраў”, — мяркуе лідэр камуністаў Казахстану.
(Падрабязьней чытайце на казахскім сайце нашага радыё.)
Кнігу “Рэаліі і міты” былы кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 1999 году Сэрыкбалсын Абдэльдзін прэзэнтаваў гэтымі днямі. Тым часам у Казахстане застаецца пагроза закрыцьця газэт “Рэспубліка”, “Свабода слова”, “Жас Алаш” ды іншых вядучых апазыцыйных выданьняў. У кастрычніку журналісты гэтых мэдыяў папярэджвалі ўлады, што сфатаграфуюцца на тле знакамітых новабудоўляў Астаны і разашлюць фота калегам па ўсім сьвеце з заклікам выявіць салідарнасьць у барацьбе з уціскам свабоды слова ў Казахстане.