У Віцебску прайшла прэзэнтацыя кнігі “Язэп Драздовіч: “Прыйдзе час…”, а таксама адкрылася выстава твораў Язэпа Драздовіча – мастака, скульптара, этнографа, археоляга, які паходзіў зь Віцебшчыны. /img/icon-photogallary.gif
Адметнасьць гэтай выставы малюнкаў і жывапісу Язэпа Драздовіча ня толькі ў тым, што ў Віцебску ўпершыню экспануецца такая вялікая колькасьць твораў мастака. Незвычайная яна яшчэ й таму, што ў абласны цэнтар прывезьлі карціны зь невялікай вёскі Германавічы, у якой дзякуючы намаганьням мясцовай жыхаркі Ады Райчонак і ейнага заўчасна памерлага малодшага сына Міхася быў створаны прыватны музэй мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча.
Спадрыня Ада распавяла, як зьбіралі гэтыя карціны:
“Па хатах хадзілі мы зь Міхасём. Вось тая карціна, “Зіма”, дык я за ёй два гады ганялася. Знойдзеш транспарт, прыедзеш, і кажуць нам: “Не, мы яе ўжо аддалі камусьці”. І зноў шукаеш, шукаеш. Вось урэшце яна нам трапілася”.
Карэспандэнтка: “Карціны за грошы ў людзей куплялі?”
“І за грошы, і за гарэлку, і за цукеркі, і мой мужык у людзей працаваў, адпрацоўваў. І такое было! Урэшце ж сабралі. І, я лічу, вельмі неблагая выстава атрымалася”.
Калісьці, кажа Ада Райчонак, карціны і асабліва маляваныя дываны Язэпа Драздовіча былі ці ня ў кожнай хаце, бо вандроўны мастак пехам схадзіў усю Шаркоўшчыну ды Глыбоччыну, малюючы ці на заказ ці проста ў якасьці платы за начлег.
Тое, што ўдалося сабраць, на думку дырэктара Віцебскага краязнаўчага музэю Глеба Савіцкага, – гэта дужа каштоўныя экспанаты, хаця захоўваюцца яны ня дзесьці ў сталіцы, а ў невялікім правінцыйным музэі:
“Тыя каштоўнасьці, тыя культурныя набыткі, якія мы маем, ёсьць ня толькі ў сталіцах ці абласных цэнтрах, але практычна паўсюль. І гэтая выстава нам дэманструе, што культурная спадчына можа захоўвацца і выстаўляцца ў розных месцах. Гэтая выстава, падобна да лёсу самога Язэпа Драздовіча, стане “вандроўнай”...”
Наведнікі краязнаўчага музэю сёньня мелі магчымасьць ня толькі пазнаёміцца з творчасьцю Язэпа Драздовіча, але й набыць новую кнігу, прысьвечаную мастаку. Укладальнік гэтага выданьня – мастацтвазнаўца Міхась Цыбульскі.
У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых канфэрэнцыяў, прысьвечаных творчасьці мастака, навуковыя дасьледаваньні, артыкулы – як апублікаваныя раней, так і надрукаваныя ўпершыню. Ёсьць у зборніку і фатаздымкі карцін Драздовіча, на жаль, толькі чорна-белыя, а не каляровыя.
Ада Райчонак, якая цяпер кіруе грамадзкім Культурна-асьветніцкім цэнтрам імя Язэпа Драздовіча і праводзіць мастацкія пленэры, кажа, што ўдзячная ўсім, хто ахвяраваў грошы на выданьне гэтай кнігі.
Сродкі на яе зьбіраліся некалькі гадоў, і ўрэшце выданьне трапіла да чытачоў. Адрасаваная кніга і навукоўцам-дасьледчыкам, і мастакам, і мастацтвазнаўцам, і аматарам жывапісу і ўсім, хто цікавіцца беларускай культурай.

Your browser doesn’t support HTML5