На месцы расстрэлу змагара з камуністычным рэжымам Расьціслава Лапіцкага каля вёскі Красны Беражок Вялейскага раёну ўсталяваны новы крыж. Калі і хто гэта зрабіў, застаецца таямніцай. Папярэднія крыжы, усталяваныя палітычнымі актывістамі Вялейкі, мясцовыя ўлады зьнішчылі.
Месца расстрэлу Расьціслава Лапіцкага вядомае сярод месьцічаў, і яго часта наведваюць многія людзі. Іншы раз пад'яжджаюць нават вясельныя картэжы, каб ускласьці кветкі. Гэтак новы крыж пабачылі і вялейскія актывісты, паведамляе сябра партыі БНФ Алесь Сюдак:
“Я са сваімі сябрамі, як звычайна, гуляў па лесе і ў тым месцы, дзе стаялі нашыя зьнішчаныя крыжы, я пабачыў, што стаіць новы крыж, пастаўлены невядома кім. Я быў вельмі зьдзіўлены, што справа жыве і памяць пра Лапіцкага ўшаноўваецца таксама. У мяне былі спадзяваньні, што туды будуць прыходзіць людзі і ўсталёўваць крыжы ня толькі ў памяць Лапіцкага, а, скажам, у памяць свайго дзеда, які загінуў у ГУЛАГу і пахаваны невядома дзе. І вось я бачу, што людзі гэта робяць, і гэта прыемна”.
Нагадаю, што крыжы ў памяць Расьціслава Лапіцкага і ўсіх ахвяраў рэпрэсій вялейскія актывісты ўсталявалі 1 верасьня. 9 верасьня іх асьвяціў сьвятар праваслаўнай царквы, а назаўтра крыжы зьнішчылі прадстаўнікі мясцовай улады. З гэтай нагоды Аляксандр Сюдак, Уладзімер Малярчук і Аляксандар Наркевіч зьвярнуліся з заявай у райаддзел міліцыі. Аднак заява засталася без адказу, а саміх заяўнікаў аштрафавалі за, нібыта, правядзеньне несанкцыянаванага мітынгу. Але перасьледам і пакараньнямі людзей ужо не запалохаць — гэтак пракамэнтаваў аднаўленьне крыжа Ўладзімер Малярчук:
“Я вельмі задаволены і рады. І хацелася б, каб гэтых крыжоў было больш, бо гэта сьведчыць пра сьвядомасьць людзей, што яны не баяцца ўладаў. Дый чаго баяцца? Гэта ж не супрацьзаконная справа. На гэтым толькі патрыёты могуць выхоўвацца. Спадзяюся, што крыжы будуць усталёўвацца, як у Літве на Гары крыжоў. І я лічу, што гэта першая спроба кагосьці распачаць добрую справу”.
Як паведаміў спадар Малярчук, зараз вялейскія актывісты працягваюць абскарджваць рашэньне Вялейскага раённага суду, які аштрафаваў Аляксандра Сюдака і Уладзімера Малярчука штрафамі ў памеры 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў) і Аляксандра Наркевіча штрафам у памеры 20 базавых велічыняў (750 тысяч рублёў). Менскі абласны суд падтрымаў гэтае рашэньне.
справа жыве і памяць пра Лапіцкага ўшаноўваецца таксама. ...

гэта сьведчыць пра сьвядомасьць людзей, што яны не баяцца ўладаў ...