Кааліцыя Аб’яднаных дэмакратычных сілаў больш не існуе — заявіў на сваім пасяджэньні 21 лістапада ў Менску сойм Партыі БНФ. Як лічаць у БНФ, устаноўчыя дакумэнты аб стварэньні АДС цяпер не выконваюцца і фактычна страцілі сваю сілу. Ці мае права АДС заяўляць, што гэтая структура прадстаўляе беларускую апазыцыю? Ці ўдасца дамовіцца паміж сабой прадстаўнікам АДС і палітыкам, што гуртуюцца вакол Беларускага Незалежніцкага Блёка? На гэтыя пытаньні адказвае публіцыст Аляксандар Класкоўскі.
Цыганкоў: Ці можна канстатаваць пасьля рашэньня БНФ фармальную сьмерць АДС, ці гэтая структура можа і далей працягваць сваё існаваньне і заяўляць, што яна прадстаўляе беларускую апазыцыю?
Класкоўскі: Пацыент хутчэй мёртвы, чым жывы. Вядома, прыхільнікі захаваньня АДС прыводзяць нейкія юрыдычныя меркаваньні, але галоўнае не ў юрыдычных нюансах, а ў тым, што дэ-факта кааліцыя АДС адыходзіць цяпер на другі плян. Бо відавочна, што Беларускі Незалежніцкі Блёк зараз на пад’ёме, а АДС фактычна каляпсуе. Адчуваецца, што за БНБ ёсьць рэсурсы, і гэты чыньнік можа нават больш вырашальны, чым нейкія ідэалягічныя меркаваньні.
Але, безумоўна, ёсьць сілы, для якіх з-за іхніх ідэйных плятформаў пераход у правую нацыянальную кааліцыю непрымальны. І яны будуць трымацца за ранейшую плятформу. Мяркуючы па заявах некаторых лідэраў суб’ектаў АДС, праца будзе ісьці ў ранейшым фармаце, яны зьбіраюцца праводзіць тэставыя праймэрыз — таму пэўнае варушэньне ў межах АДС будзе назірацца і надалей. Але, аб’ектыўна кажучы, наўрад ці гэтая кааліцыя ў такім паўразабраным стане можа кагосьці натхніць.
Цыганкоў: Што можна чакаць далей? Як могуць паводзіць сябе тыя лідэры палітсілаў, якія застаюцца ў АДС, найперш Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін? Ці будуць яны імкнуцца шукаць агульную мову з тымі структурамі, што гуртуюцца вакол БНБ? Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў, што БНФ хоча прапанаваць ідэю нейкай новай каардынацыйнай пляцоўкі. Ці пойдуць на гэта прадстаўнікі АДС ці будуць да апошняга настойваць на існаваньні сваёй структуры?
Класкоўскі: Падстаў для аптымістычных прагнозаў няшмат. Ідзе дыялёг глухіх. БНБ, гаворачы пра мясцовыя выбары, запрашае далучыцца да свайго адзінага сьпісу. Зь іншага боку, Лябедзька са свайго боку кажа — “далучайцеся да нашага сьпісу”. Карацей, хто ў лес, а хто па дровы.
Тут, я думаю, ідзе барацьба амбіцыяў, бо перайсьці на чужую плятформу, у чужы сьпіс — азначае страту аблічча, страту нейкага гонару. Таму найхутчэй, што на мясцовыя выбары апазыцыя пойдзе некалькімі калёнамі. Бо, напрыклад, камуністы Калякіна і БНФ апрыёры не сумяшчальныя. Тое ж самае, відаць, будзе і падчас прэзыдэнцкай кампаніі. Калі ня здарыцца нейкага цуду, то мы будзем назіраць сытуацыю, зручную для Аляксандра Лукашэнкі. Ён будзе мець задавальненьне выбіраць сабе спарынг-партнэра з абоймы апазыцыйных прэтэндэнтаў.
Класкоўскі: Пацыент хутчэй мёртвы, чым жывы. Вядома, прыхільнікі захаваньня АДС прыводзяць нейкія юрыдычныя меркаваньні, але галоўнае не ў юрыдычных нюансах, а ў тым, што дэ-факта кааліцыя АДС адыходзіць цяпер на другі плян. Бо відавочна, што Беларускі Незалежніцкі Блёк зараз на пад’ёме, а АДС фактычна каляпсуе. Адчуваецца, што за БНБ ёсьць рэсурсы, і гэты чыньнік можа нават больш вырашальны, чым нейкія ідэалягічныя меркаваньні.
Але, безумоўна, ёсьць сілы, для якіх з-за іхніх ідэйных плятформаў пераход у правую нацыянальную кааліцыю непрымальны. І яны будуць трымацца за ранейшую плятформу. Мяркуючы па заявах некаторых лідэраў суб’ектаў АДС, праца будзе ісьці ў ранейшым фармаце, яны зьбіраюцца праводзіць тэставыя праймэрыз — таму пэўнае варушэньне ў межах АДС будзе назірацца і надалей. Але, аб’ектыўна кажучы, наўрад ці гэтая кааліцыя ў такім паўразабраным стане можа кагосьці натхніць.
Цыганкоў: Што можна чакаць далей? Як могуць паводзіць сябе тыя лідэры палітсілаў, якія застаюцца
Лукашэнка будзе мець задавальненьне выбіраць сабе спарынг-партнэра з абоймы апазыцыйных прэтэндэнтаў.