Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька абверг зьвесткі пра тое, што з выхадам партыі БНФ з Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) гэтая “плятформа” зьнікае:
“Рашэньне аб роспуску нечага можа прыняць толькі той, хто прыняў рашэньне аб стварэньні. А гэта Кангрэс дэмакратычных сілаў. Такі юрыдычны бок пытаньня”.
Кааліцыя рэальна жывая і бяз партыі БНФ, мяркуе Анатоль Лябедзька. Палітык прывёў у прыклад “Антыкрызісную праграму”, распрацаваную Нацыянальным саветам і экспэртнымі групамі пры АДС, а таксама прапановы па зьмене выбарчых законаў, ухваленыя АБСЭ. Працу над сумеснымі праектамі тыя партыі, якія ўваходзяць у АДС, будуць працягваць і без партыі БНФ, якая асаблівай актыўнасьцю сёлета не вызначалася, мяркуе Анатоль Лябедзька:
“Як у структуры, падкрэсьліваю, у структуры, у бягучым годзе ў іх былі свае прыярытэты. Яны доўгі час займаліся пытаньнямі ўнутры сябе, а потым шмат часу трацілі на стварэньне больш вузкага блёку. Гэта ніяк не перасякалася з “Антыкрызіснай праграмай” ці рэформай выбарчага заканадаўства”.
Сяргей Калякін, кіраўнік Партыі камуністаў Беларускай, таксама пацьвердзіў, што распаду АДС няма. Сяргей Калякін падкрэсьліў пэўную супярэчнасьць у пазыцыі “уцекачоў”:
“Троху я не разумею заяву Партыі БНФ. З аднаго боку, яны кажуць, што ня бачаць магчымасьці працаваць у Аб’яднаных дэмакратычных сілах, і прапануюць стварыць нейкую пляцоўку для каардынацыі дзейнасьці дэмакратычных сілаў. Але АДС і ёсьць сёньня пляцоўкай для каардынацыі дзейнасьці”.
На тую ж акалічнасьць зьвярнуў увагу ў сваім камэнтары Анатоль Ляўковіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада):
“Заўсёды можна знайсьці прычыну, каб не працаваць разам, калі працаваць гэтак няма жаданьня. Але на сёньня я ня бачу прычын, каб АДС распаліся”.
Былы сьпікер Вярхоўнага савету Станіслаў Шушкевіч падзяляе некаторыя апасеньні партыі БНФ, у прыватнасьці, зьвязаныя з пазыцыяй камуністаў адносна неабходнасьці прызнаньня сувэрэнітэту Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. І ўсё ж кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады не вітае крок партыі пад кіраўніцтвам Аляксея Янукевіча:
“Ісьці дзьвюма калёнамі? Можа, яно і лепей, але вось якая ёсьць бяда. Тыя, да каго зараз далучыўся БНФ, у мяне такое ўражаньне, што яны працуюць не на перамогу, а працуюць на працэс. Калі БНФ страціў баявітасьць і таксама хоча працаваць на працэс... Гэта сяму-таму падабаецца, але я ня ведаю, каму ў БНФ гэта падабаецца. Ва ўсялякім разе, добра ведаю, што гэта ніколі не падабалася Лявону Баршчэўскаму. Гэты чалавек быў здольны працаваць на перамогу і ўсё рабіў дзеля перамогі”.
Станіслаў Шушкевіч мяркуе, што АДС з прычыны выхаду партыі БНФ не распадзецца.