Афіцыйны Менск спрабуе вытаргаваць для сябе лепшыя ўмовы па пастаўках газу ў зьвязку са стварэньнем мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану. З расейскага боку заяўляюць, што беларускі ўрад зарана ўздымае пытаньне пра перанос тэрмінаў пераходу на роўнадаходныя цэны на газ.
Расея плянавала выйсьці на роўнадаходныя кошты на газ, так званыя цэны net-back, для ўнутраных спажыўцоў, а таксама для Беларусі з 2011 году. Ці будзе зьменены ў зьвязку з крызісам гэты тэрмін для спажыўцоў у Расеі, яшчэ канчаткова ня вырашана. Афіцыйны Менск прапануе адтэрмінаваць гэты пераход на 2014—2015 гады. Паводле прадстаўніка амбасады Расеі ў Менску Андрэя Кузьняцова, раней “Газпром” зьвяртаўся ў расейскі ўрад з прапановай не мяняць тэрміны. Таму беларускі ўрад зарана ўздымае пытаньне пра іх перанос.
Адносна Беларусі прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў сказаў карэспандэнту Свабоды:
“У нас дзейнічае кантракт, і пакуль нешта дадаць яшчэ наўрад ці мы зможам”.
Паводле эканамічнага аглядальніка газэты “Беларусы і рынак” Тацяны Манёнак, магчымасьці для палітычнага ўплыву на гэты кантракт былі і застаюцца цяпер. Беларускія перамоўшчыкі хочуць вытаргаваць максымум, маючы на ўвазе, што ідзе стварэньне мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану. Тацяна Манёнак адзначыла, што гэты праект мае стратэгічнае значэньне для Расеі, і таму Расея сьпяшаецца зь яго ажыцьцяўленьнем.
“Мытны саюз не рэгулюе пытаньне цэнаўтварэньня на энэрганосьбіты. Але беларускі бок вельмі настойліва яго лабіруе. Пабачым, які настрой будзе ў Расеі, бо, канечне ж, трэба будзе нечым заплаціць удзельнікам мытнага саюзу. Беларусь, вядома ж, хоча выкарыстаць такую магчымасьць. Падмурак такога патрабаваньня ў тым, што павінны быць недыскрымінацыйныя ўмовы для краін-удзельніц. Беларускія перамоўшчыкі паставілі пытаньне пра тое, што павінны быць аднолькавыя кошты на газ з расейскімі спажыўцамі. Але гэтае пытаньне, магчыма, узьнікне больш відавочна ў зьвязку са стварэньнем эканамічнага саюзу — гэта крыху пазьней, чым стварэньне мытнага саюзу. Цяпер жа ставіцца пытаньне, каб мець гэты аднолькавы час з Расеяй на пераход да роўнадаходнага кошту”.
На нядаўняй нарадзе па фармаваньні мытнага саюзу Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дагэтуль няма ніякай яснасьці ў пытаньні пра адзінае цэнаўтварэньне на прыродны газ і іншыя энэргарэсурсы на тэрыторыі мытнага саюзу. Тацяна Манёнак сказала:
“Калі беларускі бок будзе вельмі жорстка ставіць пытаньне і не дазволіць рэалізаваць гэты прыярытэтны для Расеі праект, то, магчыма, Расея можа пайсьці для Беларусі на такія саступкі. Пра гэта можна дамовіцца, калі Беларусь прыме іншыя ўмовы стварэньня мытнага саюзу і той тарыф, які ўжо ўзгоднены на ўзроўні кіраўнікоў урадаў. Бо беларускі прэзыдэнт выказаў сумнеў у тым, што гэты тарыф абараняе беларускія прадпрыемствы”.
У гэтым годзе беларускі бок аплачвае расейскі газ па сярэднегадавой цане ў 150 даляраў за тысячу кубамэтраў. Прычым разьлічваецца паводле графіку, які афіцыйны Менск стварыў сам для сябе, спасылаючыся на вусныя дамоўленасьці паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі. Гэтыя дамоўленасьці не былі пісьмова замацаваныя ў пагадненьні з “Газпромам”. Пасьля пэўных пярэчаньняў Расея пагадзілася на такія паводзіны афіцыйнага Менску.