Дэмакратычная грамадзкасьць Слуцку распачала падрыхтоўку да ўшанаваньня 89-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Актывіст партыі БНФ "Адраджэньне" Віталь Амяльковіч паведаміў нашаму радыё, што 28 лістапада ў Слуцку плянуецца правесьці дзьве акцыі:
“Я перадаў у Слуцкі райвыканкам заяўку на правядзеньне акцыі памяці на гарадзкім стадыёне з 14:00 да 15:00, а з 15:00 да 16:00 — ля будынку краязнаўчага музэю на плошчы Леніна”.
Увосень і ўзімку 1920 году Случчына была цэнтрам мабілізацыі насельніцтва на абарону незалежнасьці сваёй Радзімы перад пагрозаю падзелу яе паміж Расеяй і Польшчай.
17 лістапада Рада Случчыны пачала мабілізацыю насельніцтва. Была сфармаваная Першая Слуцкая брыгада войскаў БНР у складзе двух палкоў — Слуцкіх стральцоў і Грозаўскага. Больш за месяц случакі стрымлівалі бальшавікаў, пераходзілі ў наступ, адбіваючы ў іх значныя абшары.Чырвоныя страцілі Вызна, Семежава.
Масква дадаткова накіравала на гэты фронт тры дывізіі. 28-31 сьнежня больш за 1500 беларускіх паўстанцаў адступілі за польска-савецкую мяжу і былі раззброены польскімі ўладамі.
Афіцэраў і стральцоў інтэрнавалі ў Беластоку, дзе яны сядзелі да красавіка 1921 году, а потым перавезьлі ў Дарагуск пад Бугам, дзе ўтрымлівалі да канца траўня 1921 году.
Тых, хто вярнуўся на Случчыну, ГПУ-НКУС спачатку не чапала, бо чакала, што да іх далучацца астатнія ўдзельнікі паўстаньня. Аднак праз 7—8 месяцаў іх арыштавалі, судзілі і выслалі ў Караганду, Салаўкі, на Калыму, адкуль многія зь іх не вярнуліся.