Намесьнік начальніка ўправы бюджэтна-падатковай палітыкі Міністэрства эканомікі Беларусі Дзьмітры Кійко абнародаваў 20-га лістапада на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску плянаваныя маштабныя рэформы падатковай сыстэмы, паведамляе "Інтэрфакс".
Чакаецца, што з 2010 году набудзе моц Асобая частка Падатковага кодэксу, паводле якога будзе істотна спрошчана беларускае падатковае заканадаўства. Вось найбольш істотныя зьмены, якія прадугледжвае рэформа:
Малы бізнэс будзе плаціць удвая меней падаткаў ужо сёлета?
Палажэньні рэформы зьмешчаныя ў папраўцы ў пастанову прэзыдэнта №119. Са словаў Дзьмітрыя Кійка, аднак, вынікае, што тычыцца зьмяншэньне падатковага цяжару будзе толькі экспартэраў. Паводле урадоўца, праект рашэньня ўжо ўзгоднены і накіраваны на подпіс Аляксандру Лукашэнку.
"Сёлета мяркуецца зьнізіць стаўку падатку для арганізацыяў і індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП), якія працуюць па спрошчанай сыстэме падаткаабкладаньня ў галіне экспарту тавараў... канкрэтны памер стаўкі складзе 3% ад экспартных продажаў... такім чынам, для арганізацыяў і ІП, якія выкарыстоўваюць спрошчаную сыстэму падаткаабкладаньня і выплачваюць падатак па стандартных стаўках, падатковая нагрузка зьнізіцца больш чым удвая", – заявіў у пятніцу Дзьмітры Кійко.
Падвышэньне ПДВ?
Адказваючы на пытаньне аб магчымым павелічэньні стаўкі падатку на дададзеную вартасьць зь цяперашніх 18% да 20%, Дзьмітры Кійко сказаў, што канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні пакуль не прынятае.
- новы прынцып бухгальтарскага ўліку выдаткаў: можна ўсё, што не забаронена (дзейная сыстэма строга рэглямэнтуе выдаткі на вытворчасьць, якія можна дэкляраваць для вылічэньня з падаткаабкладаньня на прыбытак; новая – падае толькі сьпіс тых, што нельга)
- адмена абаротнага падатку
- паніжэньне падатку на прыбытак ад дывідэндаў
- адмена нарматыву на рэкляму, маркетынгавыя дасьледаваньні, а таксама інфармацыйныя і кансультацыйныя паслугі.