Стаўка рэфінансаваньня Нацбанку Беларусі з 1 сьнежня будзе паменшаная на 0,5 працэнтнага пункта — з 14 да 13,5% гадавых, — паведаміў старшыня Нацбанку Пётар Пракаповіч. Пра якія тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы сьведчыць гэты крок? Ці зьнізіцца прывабнасьць рублёвых укладаў у беларускіх банках? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
Цыганкоў: Стаўка рэфінансаваньня — вельмі важны індыкатар эканомікі ў любой краіне. Пра якія тэндэнцыі сьведчыць рашэньне Нацбанку зьнізіць гэтую стаўку?
Залескі: Нацбанк проста вярнуўся да палітыкі, якую ён праводзіў шэраг гадоў — даволі нізкай стаўкі рэфінансаваньня. Нагадаю, гэтая стаўка паказвае ўмовы, на якіх Нацбанк прадае грошы камэрцыйным банкам, каб яны маглі крэдытаваць прадпрыемствы. Такім чынам, прадпрыемствы атрымаюць больш танныя грошы. Нацбанк імкнецца такім крокам дапамагчы прадпрыемствам.
Цыганкоў: Іншымі словамі, можна сказаць, што зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня сьведчыць пра пэўнае ажыўленьне эканомікі?
Залескі: Хутчэй гэта сьведчыць пра імкненьне ажывіць эканоміку.
Цыганкоў: Які прагноз можна даць на тое, як будзе мяняцца банкаўскі працэнт па дэпазытах у беларускіх рублях?
Залескі: Ёсьць зацікаўленасьць людзей, каб па дэпазытах ім выплачваліся большыя грошы. Але тут трэба глядзець, як валютны курс суадносіцца з гэтай стаўкай. Калі, скажам, даляр будзе хутка расьці, то гэтая стаўка нікога не ўратуе, і даляр у шафе дасьць большы працэнт чым любы дэпазыт у банку. Да таго ж, ёсьць яшчэ і інфляцыя — ці будзе дэпазытная стаўка большая, чым рост цэнаў..
Цыганкоў: Пакуль стаўка зьніжаная толькі на паўпрацэнта. Ці ёсьць рызыка, што людзі пачнуць асьцерагацца несьці свае грошы ў банкі на рублёвыя дэпазыты?
Залескі: Не, пакуль мадэль паводзінаў беларускага спажыўца троху іншая. Яны зьвязаная з высокай канцэнтрацыяй дэпазытаў у руках пэўных асобаў. У нас 90 працэнтаў аб’ёмаў дэпазытаў маюць 10 працэнтаў людзей. Бальшыня людзей ня мае ніякіх запасаў, яны нічога не ашчаджаюць. А тыя, хто маюць уклады — ня маюць магчымасьць інвэставаць у іншыя інструмэнты, таму яны не пабягуць з банкаў.
Залескі: Нацбанк проста вярнуўся да палітыкі, якую ён праводзіў шэраг гадоў — даволі нізкай стаўкі рэфінансаваньня. Нагадаю, гэтая стаўка паказвае ўмовы, на якіх Нацбанк прадае грошы камэрцыйным банкам, каб яны маглі крэдытаваць прадпрыемствы. Такім чынам, прадпрыемствы атрымаюць больш танныя грошы. Нацбанк імкнецца такім крокам дапамагчы прадпрыемствам.
Цыганкоў: Іншымі словамі, можна сказаць, што зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня сьведчыць пра пэўнае ажыўленьне эканомікі?
Залескі: Хутчэй гэта сьведчыць пра імкненьне ажывіць эканоміку.
У нас 90 працэнтаў аб’ёмаў дэпазытаў маюць 10 працэнтаў людзей.