Крыніца: Дуліна ад Барадуліна. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе). – Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2004. С. 178-189.
Слова “сэкс” прыйшло з кніжак. А наогул крывічы, як ніхто іншы, захавалі паганскія традыцыі й эўфемізмамі не карысталіся. Казалі катэгарычна, абапіраючыся на вопыт пасівелых ад жарсьці стагодзьдзяў і на жывучую паганскую інтуіцыю: “Кожнае дыханьне любіць папіханьне”. Альбо: “Кожнаму дыханьню трэба папіханьне”. Кшчоным паганцам не па дыеце было так званае ўстрымліваньне: “Пайшоў бы ў мніхі, дык яйцы ліхі”.
Жарсьць, пал – болей літаратурнага паходжаньня, а ўсё гэта, калі выгукалася: “Ой, забрала, забрало, і ножачкі забрало”, называлася нецярпліва каротка – юр. “Як заюрыць, дык і пад хвастом гарыць”. Значэньня ня мае – ці хлопцу, ці бугаю. Пра спрытнага й здатнага ў гэтым клопаце казалі: “Да работанькі – анінютанькі, а да ябатанькі – ах, мае матанькі”. Калі што марнавалася, казалі: “Як у пізьдзе згарэла”.
Пра вечны ражон і вабную патэленьку знаходзіліся ласкавыя формы словаў. Замест “нічога” ужывалі слова “ніхуютанькі”, ці прыцмоквалі: “Ой, прыгожанька глядзець, як пізьдзюленька ідзець”.
На ўсё адпаведна былі стандарты ці, кажучы па-эсэсэраўску, госты. Пра важкі мужчынскі струмант казалася: “У яго ўручча – нападоймішча”. Даўжыня таксама мела свае вымярэньні: два кархі й два пальцы ды, як валуны, яйцы (корх – мера на шырыню далані). Галоўнае, каб было куды й было чым. Падспудна ў шчырых працаўнікоў жыла зайздрасьць да жарабцоўскага молата. Адсюль і канкрэтна-абстрактная мера: ігага да самага птру… Фалічны клопат маюць і застольныя, і падпольныя зычэньні: “Каб ды сьмерці хуй стаяў! Каб грошы стогам, а хуй рогам!”
Дый маладзіца мусіць быць мажной, а не такою, якую можа вецер зьдзьмухнуць: “Дзесяціна саду й млын ззаду”. Бо павінна пяцёх на ільдзіне сагрэць. Праўда, калі пытаньня не стаяла, тады суцяшалі самі сябе: “Не да еблі, калі рукі пакрэплі”. І пра такую, якая дужа заелася, усьміхаліся – яна ўжо хуй за мяса ня лічыць. “Сісі – па місі”, “Сіські, як бічоўкі, пізда, як начоўкі” (бічоўка – ударная частка цэпа, якая малоціць).
Аратайныя вобразы. За аблокамі лунаюць тады, калі абодвум хораша. І перад пачаткам шчыраваньня працаўнік інтрыгаваў: “Я табе яшчэ ня ўсё паказаў, палавіну матузом прывязаў!” Потым, выходзячы скакаць, прыпяваў:
Кумпяччо ў маёй красулі
Сорак восем дзесяцін,
Без штаноў, адно ў кашулі
Дацямна араў адзін.
Здатны ў заляцаньнях, юрлівы называецца жыгуном. І ацэньваецца адпаведна: “Такі жыгун і ў смаляной кабылы выпрасіць, і мёрзлай сучцы ўцісьніць”. Пра нягеглага недарэмна заўважалі: “Ён вялым хуем зроблены”.
Было ж неяк, што маладзіца паспытала пана. На роспыты суседак тлумачыць: “Маладзічкі вы мае, мой жа, як нарогам, а пан, як пэндзэлкам, як пэндзэлкам”. Дарэчы, лічылася, што калі дзіця рабіць на гарохавінах, сукрыстым народзіцца, як амурчык.
Рэкляма мае паважаны ўзрост:
Каля рэчкі йшла
Ды пасьвіставала.
Пізду козырам нясла,
Сіські выставіла.
Такая мажніца шляхціцу, які мог толькі прасіць, а не працаваць, як нарогам, адказвала: “Я пана кохам, як капусту з грохам”.
Побыт шмат у чым вызначае бачаньне наўкольнага, праяўляецца ў вобразах. І шчыраваньне, якое робіць жыцьцё нязводным, дапасоўвалася да хатняга клопату:
Ой ты, мая Домна,
Прыйдзі ка мне цёмна.
Твая ступа, мой таўкач –
Будзем крупы абтаўкаць.
Зразумела, маючы добры таўкач, ніякая ступа ня ў страх.
Гэта ня жарт, што ў чужых руках усё большым здаецца. У чужых руках і хуй з таўкач. З мройлівай зайздрасьцю пяялася:
У цыганкі хвартух новы,
А ў цыгана хуй дубовы.
Хвартух новы не парвецца,
Хуй дубовы не сагнецца.
І калі да некага прыставалі й падганялі:
– Ну?
– Хуй гну, дуга будзіць! – чулася ў адказ, каб адчапіцца.
Лепей, калі як дуга, чым як чарвяк.
І колькі смутку ў запытаньні: “А дзе ж тое дзелася, што ў штанах вярцелася?”
Весялейшае запытаньне:
Ці ня Бог табе даў,
Мая Настачка?
Усю ночку макаў,
Як у маслачка!
Узроставы фактар у юрлівым стараньні, як ні круці, дужа важны й важкі. Пакуль малады, ні начоўкі, ні ступа ня спыняць, не астрашаць. Па часе ўсё зьмяняецца. Гэта з вопыту пакаленьняў прыпеўка:
Якочацца, рагочацца,
За старога ня хочацца:
Стары хочаць і баіцца,
Каб у пізду не ўтапіцца.
І адно шкадаваньне аб сустрэчы з такім:
Ай, такую яго маць,
Гэнага Міколку,
Я хацела яму даць,
А ў яго з іголку.
Не дапаможа й народная парада: у лыжкі ўвязаць. Па-першае складана, а па-другое, адзервяненьне пачуцьця, дый вабная патэленка дрэва не прымае.
І пра старога, а бывае, што й пра маладога кажуць: нямоглік. Ці зусім безнадзейна дакладна: слаб у яйцах. Тут ужо як у сучасным анэкдоце. Сустрэліся два мужыкі. Пытаецца адзін:
– Як жывеш?
– Слаба.
– Выходзіць, кепска.
– Ды не, выходзіць добра, заходзіць кепска.
Нямогліку, відаць, ня дасьць рады й такая парада:
І хвор Кузьма, і нядуж Кузьма,
Прывяжыце Кузьме галаву к пізьдзе.
Ухвалялася толькі слабасьць у руках, калі дзвюма ня мог мужчына свайго працаўніка сагнуць.
Групэн-сэкс ня быў у крывічоў у модзе. Гэта ўжо калгасам пахла. Крывічы па трывалай натуры сваёй гаспадары, болей аднаасобнікі, хутаранцы, а не калектыўныя засранцы. І сваім распараджаліся як хацелі, у адпаведнасці з настроем: “Я сваю Марынку хоць пасярод рынку!” І ў выразе “Сябры – удваіх адну кабылку яблі” болей прыклёпу й юрлівай фантазіі.
Адпаведна й паставы ў папіханьні былі з аратайна-атарным адценьнем:
Дай, дай, дай, дай,
Раскінь ножкі, як баран рожкі,
Хай упруцца ў небакрай
Новыя панчошкі.
Я табе іх купіў,
Для цябе залупіў.
І ўсё, што рухалася, па-свойму займалася папіханьнем:
А сініца вераб’я
Устоічку заябла.
Гэта крылатыя. А бяскрылыя, насуперак пралетарскаму пісьменьніку Горкаму, які сьцвярджаў, што народжаны поўзаць ня можа лётаць, лёталі ў небе асалоды:
А сініца і барсук
Ябаліся цераз сук,
А маленькі барсучок
Цераз маленькі сучок.
Была ў паставах і неабмежаваная таямнічасьць: “Перагнуў церазь мяжу, а што зробіў, не скажу”.
Дый самы лірычны птах салавей даваў інструкцыю й паддаваў юру, сьпяваючы:
Цімох, Цімох,
Павёў дзяўчыну ў мох, у мох,
Паваліў, загаліў –
Торк, торк, торк, торк…
Кожны стараецца ўторкнуць як хутчэй і як спрытней. Праўда, нэрвовы ці ня ў норму п’яны торкаў, торкаў то ў буракі, то ў моркву. З такога торканьня толку мала. Як ня лепей, калі паваліў у гурбіну ды не туды скіраваў, жыгануў у сьнег – аж зашыпела. Такі жох хуем падпаліць стог.
Вясною, калі й трэска на трэску лезе, і ўсё, што сквярэцца, адно на адно дзярэцца, юр чуецца ня толькі ў сьпевах таго ж салаўя. І жабы, не падзяліўшы сваіх зялёных ад хаценьня вершнікаў, цьвеляцца, лаяцца, як прафэсійныя давалкі:
Кккурвва, кккурвва.
– Сама тттакккая, сама тттакккая…
І ў лясных жыхароў не заахвочвалася кровазьмяшэньне:
Ай там, на расіцы,
Прасіў заяц у лісіцы.
А лісіца не давала,
Пізду лапай закрывала.
Пра вітаміны, пра танізатары крывічы ня ведалі, дый учуць не прыслухоўваліся. Стравы гатаваліся й гатункаваліся дакладна:
Ад бобу захочаш ёбу,
Ад гароху будзіш сраць троху,
Ад рыбы станіць хуй дыбы.
І адмова ў ласым болей самаахвярная: зьеш хуй, а рыба дорага.
Крывічы былі за такую міласьць, каб ці хуй напалам, ці пізда на дробныя цурачкі! Відаць, шкляной часам рабілася. Спагаду меў нястомны: ябаць, як воўк, прасіць, як заяц. І калі слаба палілася ў печы, кепліва заўважалі: “Тапленьне, як кашынае ябленьне”.
Шчырая праца на ложку ці на атаве вяла да абстрактнага мысьленьня. Толькі ў адпаведным стане льга зразумець меру: тры пізды попелу. Ці капіздуленьку. Болей канкрэтна: зарабіў ад хуя вушы.
З калыскі хлопчыка рыхтавалі да мужчынскай працы на працяг роду людзкога. Малога падкідвалі ўгору, прыгаворваючы: “Вялік расьці дзевак басьці!” У штодзённым побыце не забываліся пра асноўны клопат. Падымаючы поўную шклянку, дбалі пра гаспадарку й тую, на якой працавалі ўночы, і тую, што ўдзень сілу забірала: “Каб жыта расло й хуй стаяў!”
Нават загадка пра баравік (бо ён адпаведных абрысаў) была фалічнай: “Кладуць старца ў дамавіну, хуй тырчыць напалавіну?”
Сапраўдныя працаўнікі не ацяляквалі, у іх у роце мухі не ябліся. На ўсё глядзелі наўспагатоўна: “З голай сракай каля голага хуя не жартуй!”
Расчуліўшыся за чаркай і скваркай, выказвалі сябру сваю найвышэйшую пахвалу: “Каб я быў дзеўкай, я б табе даў”.
Вядомую песьню “Ой, пайду лугам, лугам” чулі па-свойму. Радкі “А я ляжу ды думаю, думаю, што ліхую жонку маю” пяялі: “А я ляжу ды думаю, што для хуя жонку маю”. Яно неяк так болей мэтаскіравана.
Кожны спэцыяліст ведае цану сабе й свайму майстэрству: “Навошта мне золата, калі ў мяне хуй, як долата?” Канкрэтна на мясцовасьці вырашалася апэратыўна, што ім рабіць, ці дзяўбсьці, ці шпакляваць. Залежала, відаць, ад стану аб’екту.
У нястомным шчыраваньні быў і свой каштарыс ці натуральная аплата за натуру: “А за крупы, а за сала пізда лупы закасала”. Ці ў залежнасьці ад акупацыйнага рэжыму: “За пуп – руб, за касмарку – марку”. Цэны, як бачым, былі памяркоўныя. Не кусаліся.
Фантазіі хапала. Малы, я зноў-такі не мог уцяміць (дый цяпер не даходзіць), як гэта ўдавалася:
А па вуліцы мяцеліца мяцець,
А дзед бабу за пяцеліцу вядзець.
Калі я быў блізка, пяялі захмялелыя застольнікі й такі варыянт для мяне: “А дзед бабу за патыліцу вядзець”. Усё роўна яшчэ болей нязручна.
У пашане ў крывічоў было стараньне. Што такое каханьне да заіканьня?
Пан дастане
Да пячонак пікай –
Стане пані
Радаснай заікай.
Гэта зусім ня тое, як цяпер іншы раз:
Ляжыць, як дошка,
І лесам пахне,
А ўсё чакае,
Што нехта трахне…
А ў прыгаворцы “Няхай жывець, красуецца, пакуль на хуй ня ўссунецца!” – чулася й пагроза, і зайздрасьлівы ўспамін, старая маладой і гразілася, і сама ў маладыя гады вярталася. Гэта калі да дзяўчыны сваталіся багаты на грошы й з уруччам нападоймішча, яна слушна вырашыла: “Хлеб голам, грошы пераводам, а хуй у векаўшчыну”.
Самыя дасьціпныя, самыя іскрыстыя ў крывічоў былі й песьні й папеўкі якраз скаромныя ці, па-навуковаму, фалічныя:
А ў чыстым полі
Пад ябурамі
Часалі дзеўкі хуй тапарамі,
Яны часалі ды прымяралі,
Ой, каб жа ціці, не ўкараціці.
І дзяўчаты не баяліся мужчынскае працы, абы знасалодзіцца. Малы я ня мог зразумець, што за дрэва ябур. Пазьней дайшло, што гэта спэцыйна пачуты явар. Да сёньняшняга мне, як некурцу, так і няўцямна показка: “Ён так курыць, як пізда сена есь”. Адно дайшло: “Жыць будзеш, толькі не захочаш”.
Хочацца, каб яшчэ доўга мог лячыцца па народнай крывіцкай мэдыцыне: “Жывот аб жывот пацерці, і ня будзіць балець да самай сьмерці”.
Глыбокі ўзроставы сум у анэкдоце, які йдзе з даўніны. Дзед сядзіць на прызьбе. Певень гоніцца за курыцай. Дзед сыпнуў крылатаму заляцанку зярнятак. Певень спыніўся і пачаў дзяўбсьці, забыўшыся, што бег ябсьці. Дзед толькі й выгукнуў: “Гэта ж ня дай бог, каб я да такога дажыў…”
У маладыя гады ўсё пачыналася, як бы вытворчасьць, у прыватнасьці, і як Гефэстава рамяство:
Даражэнькая мая,
У нас кузенька свая:
Срака дзьмець, а хуй куець,
Пізда жару паддаець.
А як скаромяцца сэксам, пра гэта лепей могуць давесьці тэарэтыкі. А практыка, яна жывая, таму й няўлоўная, бо зьменлівая.