“Пытаньне аб мытах на увозімыя юрыдычнымі асобамі аўтамабілі ў рамках Мытнага саюзу ужо ўзгоднена”, -- заявіў сёньня ў Берасьці старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандр Шпілеўскі
Паводле Шпілеўскага, рашэньне аб мытах на аўтамабілі, якія ўвозяцца грамадзянамі Беларусі для асабістага карыстаньня, будзе прымацца асобна кіраўнікамі трох дзяржаваў мытнага саюзу – Беларусі, Расеі і Казахстану. А што да мытаў на аўтамабілі, якія ўвозяцца юрыдычнымі асобамі, то пытаньне ўжо ўзгоднена, -- заявіў Шпілеўскі. Ён, аднак, не паведаміў, якой велічыні будзе гэтая мыта.
Прадстаўнікі аўтамабільных дылераў прадказваюць адраджэньне шэрых схемаў увозу аўтамабіляў, калі машыны будуць афармляцца на фізычных асобаў, якія потым будуць здаваць іх “на камісію” ў дылерскія цэнтры.
Шпілеўскі таксама паведаміў, што працэдура афармленьня часовага ўвозу транспартных сродкаў у Расею для грамадзян Беларусі адмяняецца з 1 ліпеня наступнага году.
Нагадаем, у канцы лістапада ў Менску плянуецца падпісаньне Мытнага кодэксу Расеі, Беларусі і Казахстану, які прадугледжвае ўніфікацыю мытных заканадаўстваў трох краінаў.