У інтэрвію “Deutsche Welle” экспэрт нямецкага Інстытуту эканамічных дасьледаваньняў Кляўдыя Кемфэрт патлумачыла, як можа выглядаць схема гандлю квотамі на выкід парніковых газаў у рамках Кіёцкага пратаколу, а таксама ацаніла пэрспэктывы Беларусі мець з такога гандлю выгаду.
У інтэрвію з карэспандэнткаю нямецкай радыёстанцыі прафэсарка Кемфэрт нагадала, што краіны-падпісанты Кіёцкага пратаколу могуць гандляваць так званымі нацыянальнымі сэртыфікатамі па выкідах вуглякіслага газу (гэтыя сэртыфікаты называюць яшчэ дазволамі або квотамі на ажыцьцяўленьне выкідаў).
Сыстэма гандлю квотамі на выкід парніковых газаў, нагадвае Кляўдыя Кемфэрт, дзейнічае афіцыйна з 2008 году. На думку экспэрткі, Беларусь мае ўсе магчымасьці для таго, каб далучыцца да такога гандлю. Краіна ратыфікавала Кіёцкі пратакол, аднак Менск яшчэ мусіць дапрацаваць і прыняць заканадаўчыя акты на нацыянальным узроўні, якія б дазволілі рэгуляваць гандаль квотамі на ўнутраным і міжнародным рынках.
Пэрспэктывы ўдзелу Беларусі ў міжнародным гандлі дазволамі на выкіды двухвокісу вугляроду залежаць, на думку Кляўдыі Кемфэрт, яшчэ і ад таго, якую ролю ў краіне адыгрываюць пытаньні клімату і аховы навакольнага асяродзьдзя, а таксама выкарыстаньня альтэрнатыўных і ўзнаўляльных крыніц энэргіі.
Беларускаму ўраду, нагадвае нямецкая прафэсарка ў інтэрвію “Deutsche Welle”, трэба памятаць пра неабходнасьць ясна прадэманстраваць, што краіна сапраўды ажыцьцяўляе скарачэньне выкідаў вуглякіслага газу. Рэч у тым, што прадаваць сэртыфікаты можна толькі ў тым разе, калі дзяржава мае лішнія квоты на выкіды.