“17 верасьня 1939 году: антрапалёгія ўзьяднаньня”

У Горадні 19 лістапада ўвечары прэзэнтавалі кнігу публіцыстыкі Антона Луцкевіча і нумар часопіса “Arche” з падзагалоўкам “17 верасьня 1939 году: антрапалёгія ўзьяднаньня”. Немалую частку гэтага нумара склалі тэксты гарадзенскіх гісторыкаў.






Анатоль Сідарэвіч
Валер Булгакаў
Анатоль Сідарэвіч
прызнаўся, што за апошні час другі раз апынуўся ў Гародні. Дарэчы, два дні таму ён наведаў Магілёў, а 18-га лістапада —Варшаву. Ён прывёз гарадзенцам падрыхтаваную ім кнігу палітычнай публіцыстыкі Антона Луцкевіча “Барацьба за вызваленьне”. Спадар Сідарэвіч распавёў пра тое, як працаваў над кнігай, і пра ролю Антона Луцкевіча ў беларускім руху.

Галоўны рэдактар “Arche” Валер Булгакаў зацеміў, што такія кнігі, прысьвечаныя нацыянальным дзеячам, павінны рыхтаваць акадэмічныя інстытуты, і што ён лічыць яе ўводзінамі ў новае беларускае палітычнае мысьленьне.

“Верасьнёўскі” нумар “Arche” прадставіў яго складальнік, гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч. Паводле ягоных слоў, ён хацеў, каб пра падзеі верасьня 1939-га было сказана словамі відавочцаў, каб чытач змог адчуць атмасфэру таго часу і мог скласьці сваё ўражаньне пра яго. У нумары надрукаваныя артыкулы іншых гарадзенцаў — Андрэя Чарнякевіча, Андрэя Крата, Сяргея Токця, Андрэя Пачобута, Эдуарда Мазько.




Андрэй Вашкевіч
Эдуард Мазько