На анкету Свабоды адказваюць аўтары і стваральнікі "Бібліятэкі Свабоды". Вячаслаў Ракіцкі – аўтар кнігі “Беларуская Атлянтыда”. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў мястэчку Празарокі на Глыбоччыне. Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржунівэрсытэту. Крытык, журналіст, перакладчык з польскай. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Саюзу тэатральных дзеячаў. Аўтар кнігі “Беларуская Атлянтыда”, якая выйшла ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды”. Адзін з аўтараў трохтомнага акадэмічнага выданьня “Гісторыі Беларускага тэатру”. Працаваў у Тэатры юнага гледача, Акадэміі навук, на Беларускім тэлебачаньні, рэдагаваў часопіс “Спадчына”. З 1997 году – карэспандэнт Радыё Свабода.
Што для вас свабода?
Быць самім сабой і ў асабістым жыцьці, і ў соцыюме. Разумеючы, што крытэр маіх паводзінаў ува мне самім, самому і зарабляць свабодай, і плаціць за свабоду.
Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?
Боязь самога сябе. Але яе ўсё менш і менш.
Што для вас шчасьце?
Нешта абстрактнае, а таму і недасяжнае. Умею радавацца імгненьню, а далей хочацца болей. І здаецца, што там, дзе болей, там і шчасьце. І так да бясконцасьці.
Чаго вы найбольш баіцеся?
Толькі таго, што пагражае майму асабістаму жыцьцю, здароўю і здароўю найбліжэйшых мне людзей. Раней, з самага дзяцінства, я вельмі баяўся камуністаў, бо ведаў, хто забіваў маіх сваякоў у турмах і ссылках. Яны ж абзывалі мяне ў школе кулацкім унукам, яны спрабавалі пазбавіць мяне працы, прафэсіі. Я за сваё жыцьцё шмат маральных зьдзекаў ад гэтых нелюдзяў перацярпеў. Пасьля таго, як камуністы сталі імпатэнтамі, я ўжо нікога і нічога болей не баюся. І ў гэтым таксама мая свабода!
Як талент вы хацелі б мець?
Магчыма, і хацеў бы засьпяваць, як Элтан Джон, сыграць Шэксьпіра, як Пол Скофілд, ці напісаць драму ўзроўню Тэнэсі Ўільямса. Але я пераважна рэаліст. Таму пакуль яшчэ хочацца ўдасканаліць хоць бы тыя таленты, якія даў мне Бог.
Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?
Найменей захапляюся людзьмі, болей творчасьцю клясных рэжысэраў, актораў, пісьменьнікаў, музыкаў, мастакоў. Палітыкай стараюся ўвогуле не захапляцца, а палітыкаў проста паважаю ці не паважаю. Паважаю Вацлава Гаўла і Леха Валэнсу -- драматурга і рабочага, якія зьмянілі і мне ненавісны сьвет да лепшага. З гэтай прычыны з павагай стаўлюся да беларусаў Станіслава Шушкевіча і Зянона Пазьняка.
Што вы найбольш любіце рабіць?
Падарожнічаць, і ў розных краінах наведваць музэі, рок-канцэрты, піўныя бары, а там, дзе цёплае мора, валяцца на пляжы і ні пра што ня думаць. Таксама люблю займацца кветнікам на сваім лецішчы ў Астрашыцкім Гарадку. Вяршыня задавальненьня – піць каву ці піва на толькі што мною ж скошаным траўніку.
Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?
Нічога, бо нічога зьмяніць нельга. Ня ў сілах чалавека зьмяніць ні гістарычныя працэсы, ні сваю біялягічную прыроду, ні соцыюм. Хіба што крыху скарэктаваць, што я і зрабіў бы. Прыкладам, больш сьмела і нашмат раней падаў бы руку свабодзе. А ўвогуле яшчэ раз жыць я не хачу.
Якую найлепшую параду вы атрымалі?
Спачатку зразумець сябе, а затым ніколі і ні зь якіх прычынаў сябе не ламаць. Параду атрымаў ад свайго сябра – амэрыканскага прафэсара, зь якім нас зьвялі навуковыя інтарэсы на міжземнаморскай высьпе Кіпр. Пакінуўшы Амэрыку ў сталым узросьце разам з каханай маладой жанчынай, Майкл знайшоў сябе ў кіпрскай горнай вёсачцы. І стаў шчасьлівым.
Які ваш улюбёны дэвіз?
Яшчэ ня вечар.
У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?
У лібэральнай дэмакратыі.
У якой краіне вы хацелі б жыць?
Калі б хацеў жыць дзесьці яшчэ, акрамя Беларусі, дык і жыў бы там. Нават за камуністамі, якіх я моўчкі ненавідзеў, у мяне былі магчымасьці ўцячы па той бок калючага дроту. Але чамусьці не зрабіў гэтага. Значыць, не хацеў. Але заўсёды хацеў, каб Беларусь была такой жа заможнай, свабоднай і цывілізаванай, як блізкая маёй мэнтальнасьці Фінляндыя.
У якую эпоху вы хацелі б жыць?
У той, у якой жыву. Бо знайшоў сябе ў ёй, у іншай паспрабаваць не было дадзена. Пачынаць зноўку ў нязьведаным? Крый, Божа! На гэта ўжо мяне ня хопіць.
Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?
Растлумачыў бы нацыі, што няма большых каштоўнасьцяў, чым свабода, дэмакратыя, культура. Што наш шлях у будучыню разам з Эўропай. І што мы, натуральна, можам быць цікавыя сьвету толькі сваёй культурай, сваёй мовай, сваёй традыцыяй, сваім розумам. Ўсё, што змог бы, кінуў на разьвіцьцё мастацтваў і адукацыі. Бо перакананы, што ўсе няшчасьці пачынаюцца з марксісцкай формулы пра быцьцё, якое нібыта вызначае сьвядомасьць. І загаварыў бы з народам на нашай мове. Людзі б зразумелі, паверылі.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?
Беларусь павінна быць сябрам Эўрапейскага Зьвязу.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?
Добрасуседзкія. Але ні на хвіліну беларусы не павінны забываць пра свой нацыянальны інтарэс. Таксама быць пільнымі, інакш мядзьведзь зноў задушыць сваімі “братэрскімі” абдымкамі.
Некаторыя думаюць так: "Хай дыктатура, абы свая". А Вы?
Любая дыктатура – амаральная, таму што яна абмяжоўвае ці зьнішчае свабоду чалавека. Але калі так ставіцца пытаньне, дык з гледзішча гістарычнай пэрспэктывы, свая дыктатура лепей, чым акупацыя. Перамагчы яе прасьцей, чым скінуць ярмо акупантаў. Тым болей, што пад акупацыяй не бывае дэмакратыі. Тут зло, як найменей, у квадраце.
Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?
Спадзяюся, што хутка і нечакана. Як? Цяжка прагназаваць. Хто б мог падумаць, што менавіта так рухне СССР, як ён рухнуў?! Я бачу лёгіку жыцьця ў абавязковай зьмене да лепшага. Ня можа так доўга быць няшчасным цэлы народ. Веру, што па ўсёй Эўропе і запануе дэмакратыя, і рухнуць апошнія імпэрыі. Дай Бог, каб адбывалася гэта без крыві.
Калі беларусы загавораць па-беларуску?
Загавораць і даволі хутка. Як толькі да ўлады прыйдуць адукаваныя беларусы, да таго ж не абцяжараныя догмамі марксізму. Яны створаць сытуацыю, у якой беларуская мова стане прэстыжнай і карыстаньне якой будзе даваць практычную перавагу. А ў характары беларусаў імгненна выбраць тое, што ім выгадна.
Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?
Загавораць. Спрацуе натуральны рэфлекс самазахаваньня. Дзякуючы гэтаму рэфлексу, беларуская мова ўсё ж ня зьнікла ў тым гістарычным віры, дзе ўсё рабілася, каб яна зьнікла. Інакш ня будзе беларусаў, а будуць манкурты. Пра гэта я нават гаварыць не хачу. Бо не паважаю людзей, якія цураюцца сваёй мовы. Лічу іх манкуртамі. Хай нас меншасьць, але ж мы будзем у сваім асяродзьдзі захоўваць мову да лепшых часоў, пакуль і астатнія не сасьпеюць гаварыць на ёй.