На саміце Эўрапейскага Зьвязу мае быць абранае новае кіраўніцтва Эўразьвязу. Лідэры 27 краінаў выберуць старшыню Эўрапейскай рады і вярхоўнага прадстаўніка Эўрапейскай рады ў міжнародных пытаньнях і пытаньнях бясьпекі.
Назва “эўрапейскі прэзыдэнт” паходзіць з раней не прынятай эўраканстытуцыі. Функцыя кіраўніка Эўразьвязу засталася і ў Лісабонскім дагаворы, які стаў кампраміснай заменаю эўрапейскай канстытуцыі. Праўда, у памянёным дагаворы функцыя кіраўніка Зьвязу мае менш дыскусійную назву – старшыня Эўрапейскай рады. Гэты старшыня меў бы, у прыватнасьці, весьці саміты Эўразьвязу, якія праходзяць прынамсі чатыры разы на год.
Галоўным фаварытам на пасаду “эўрапейскага прэзыдэнта” лічыцца прэм’ер-міністар Бэльгіі Гэрман ван Ромпэй. Сярод прэтэндэнтаў называюць таксама кіраўнікоў урадаў Нідэрляндаў і Люксэмбургу Яна Пэтэра Балкенэндэ і Жана-Клёда Юнкера, былую прэзыдэнтку Латвіі Вайру Віке-Фрэйбэргу і колішняга брытанскага прэм’ера Тоні Блэра.