Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 году. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя да кастрычніка.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала, што нічога добрага і не чакала.
калегі будуць расчараваныя, бо гэта ставіць пад пытаньне магчымасьць майго ўдзелу. ...
Тым ня менш у рашэньнях Эўразьвязу выказваецца спадзяваньне на дэмакратызацыю выбарчага заканадаўства і правядзеньне свабодных выбараў у Беларусі. Спадарыня Ярмошына заявіла, што “асноўным дэмакратызатарам выбарчага заканадаўства, стваральнікам пераменаў па дэмакратычнасьці выбарчага працэсу” была якраз ЦВК пад яе кіраўніцтвам. Маўляў, у гэтым пляне “мы свае абавязкі выконваем”. На гэты момант зьмены ў выбарчы кодэкс дапрацоўваюцца ў галоўным прававым упраўленьні адміністрацыі прэзыдэнта. І цягам гэтага тыдня павінны быць унесены ў парлямэнт.
Ці будзе іх дастаткова, каб закрыць гэтае пытаньне ў дыялёгу з ЭЗ?
“Я не магу адказваць за ЭЗ. Толькі ЭЗ можа сказаць, ці будуць яны дастатковымі. Паколькі яны мяняюць свае патрабаваньні і плянкі рэгулярна і штораз тая ці іншая місія, залежна ад уласнага густу, жаданьня і погляду на жыцьцё, можа прад’яўляць новыя патрабаваньні. Таму я не магу назваць што-небудзь дастатковым”.