Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары зь відэа- ці фотакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце свае прапановы — што варта апублікаваць на сайце svaboda.org — cвабода не бывае чужой!
Гэты фотаздымак менскага фатографа Андрэя Лянкевіча перамог у конкурсе “170 год фатаграфіі” (Польшча).
Здымак зроблены 7 лістапада 2005 году. Жанчына са сьцягам СССР крочыць па Кастрычніцкім пляцы ў Менску. У Беларусь дзень кастрычніцкага перавароту 1917 году дагэтуль застаецца дзяржаўным сьвятам.
Андрэй Лянкевіч нарадзіўся ў 1981 г. у Горадні.
Мае ступень бакаляўра гуманітарных навук у галіне эканомікі. Навучаўся ў БДУ.
У 2004—2005 вучыўся ў “Caucasus Media Institute” на сэмінары “World Press Photo” ў Ерэване (Армэнія). Некалькі месяцаў жыў і вандраваў зь меншасьцю язідаў у Армэніі. Ягоны выніковы фотапраект пра жыцьцё язідаў быў уганараваны прэміяй.
У чэрвені 2008 г. браў удзел у праграме, якая падтрымліваецца “French Association Pour l’Instant”, у рамках якой зьняў фотасюжэт “Сучасныя інстытуты сям’і”.
Выкладае курс фотажурналістыкі ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні (Літва).
Ад 2005 году супрацоўнічае з “European Press Photo Agency” (EPA), у 2007 далучыўся да “Anzenberger agency”.
У 2001—2008 гадах супрацоўнічаў зь незалежнай беларускай газэтай “Наша Ніва”.
У жніўні 2009 г. перамог на конкурсе Humanity Photo Awards. Гэты міжнародны конкурс для фатографаў ладзіцца Кітайскай фальклёрнай фатаграфічнай асацыяцыяй пры падтрымцы ЮНЭСКО.
Працы Лянкевіча тасама публікаваліся ў такіх міжнародных СМІ, як “The New York Times”, “Le Figaro”, “Newsweek”, “Die Zeit”, “Spiegel”, “GEO”, “GEO Lino”, “International Herald Tribune”.
Пэрсанальны сайт — http://liankevich.com/