“Усіх здымаць, хто адказвае за эўрапейскі напрамак — з адміністрацыі прэзыдэнта, Савету міністраў, любога, хто мае дачыненьне, здымаць з пасады. І на гэтым усё будзе зразумела.
“Я думаю, што склалася не зусім прыгожая сытуацыя. Атрымліваецца, што вызначаецца год для канчатковага прыняцьця рашэньня. Іншая справа, калі гэта ўжо разглядаецца, як сыстэма. Мне ня вельмі гэта падабаецца.
“Яно, у прынцыпе, было ў той ці іншай ступені абмеркавана з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай супольнасьці. Па такім рашэньні ў нас быў кансэнсус, калі не на 100, дык на 98%...”
“Я ацаніў бы гэтае рашэньне, як невялікую перамогу апазыцыі і пройгрыш уладаў. І толькі таму, што ўлады заяўлялі, што гэты варыянт для іх непрымальны...”
“Яно цалкам лягічнае. Можа, беларуская ўлада не заўсёды разумее, што гэта менавіта так. Але яно лягічнае, бо ніхто не зьбіраецца штучна ізаляваць Беларусь, усе хочуць супрацоўніцтва...”