Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 году. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя на год.
Паводле лідэра руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, гэтае рашэньне “справядлівае і адпавядае рэчаіснасьці”.
“Яно цалкам лягічнае. Можа, беларуская ўлада не заўсёды разумее, што гэта менавіта так. Але яно лягічнае, бо ніхто не зьбіраецца штучна ізаляваць Беларусь, усе хочуць супрацоўніцтва. Але супрацоўніцтва павінна адбывацца на падставе маральных каштоўнасьцяў і беларуская ўлада мусіць дэманстраваць, што яна імкнецца зрабіць палітычныя рэформы і лібэралізаваць Беларусь. Паколькі было так мала сыгналаў, а калі былі, то былі вельмі нязначныя зрухі ў гэтым накірунку”.
Ці будзе гэтае рашэньне спрыяць дэмакратызацыі Беларусі?
“Гэта перамога маральных пазыцый, на якіх стаіць ЭЗ. Я ўпэўнены, што ЭЗ ня можа адступіць ад каштоўнасьцяў, на якіх аб’яднаўся, выключна дзеля таго, каб супрацоўнічаць зь Беларусьсю. Маю надзею, што і беларускія ўлады зразумеюць, што даецца добры шанец ня толькі для іх, але і для беларускага народа на шырокае супрацоўніцтва і нават інтэграцыю ў ЭЗ. І павінны зрабіць высновы з гэтага. У Эўропе ўсе паказваюць сваімі дзеяньнямі, што Беларусь эўрапейская краіна і мусіць адпавядаць тым крытэрам, якія прад’яўляюцца ўсім краінам у супрацоўніцтве”.
Рада ЭЗ таксама заклікала Эўракамісію падрыхтаваць рэкамэндацыі для пачатку перамоваў аб спрашчэньні візавага рэжыму зь Беларусьсю.
Пытаньне спрашчэньня візавага рэжыму А.Мілінкевіч назваў самым галоўным, бо “яно тычыцца не палітычных элітаў, а ўсіх людзей”.
“Мы вельмі зацікаўленыя ў тым, каб беларусы маглі ўсё лягчэй і лягчэй выяжджаць у Эўропу, кантактаваць і на асабістым узроўні, і ў сфэры бізнэсу. Я маю надзею, што гэта будзе спрыяць памяншэньню кошту на візы, будзе спрыяць такому супрацоўніцтву. Вельмі чакаю такіх рашэньняў”.