Запуск іранскай атамнай электрастанцыі у Бушэры, які быў прызначаны на сьнежань, можа быць адкладзены. Пра гэта паведаміў міністар энэргетыкі Расеі Сяргей Шмацько. Пры гэтым ён спаслаўся на тэхнічныя прычыны.
Будаўніцтва першай іранскай атамнай станцыі вядзе расейскі “Атамбудэкспарт”.
У лютым сёлета кіраўнік “Росатаму” Сяргей Кірыленка заявіў, што станцыя ў Бушэры будзе запушчаная ў канцы году. Аднак, у верасьні прадстаўнік “Атамбудэкспарту” папярэдзіў, што пуск можа быць перанесены з-за неабходнасьці забясьпечыць надзейнасьць працы станцыі.
Будаўніцтва АЭС у Бушэры пачалося яшчэ ў 1975 годзе нямецкімі кампаніямі. Пасьля Ісламскай рэвалюцыі 1979 яно было згорнутае. Працягнулі працу расейскія атамшчыкі: плянавалася запусьціць станцыю ў 1999, аднак ад таго часу дату заканчэньня будаўніцтва неаднаразова пераносілі.
Як паведамлялася, менавіта “Атамбудэкпарт” быў абраны для будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Падпісаньне міжурадавага беларуска-расейскага пагадненьня павінна адбыцца ў бліжэйшыя тыдні.