Сёньня ў Музэі Максіма Багдановіча, што ў Траецкім Прадмесьці Менску, адбылася прэзэнтацыя 8-га нумару часопіса “Паміж”, прысьвечанага тэме дзяцінства. У прэзэнтацыі ўзялі ўдзел літаратары Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў, Марыйка Мартысевіч, Віктар і Вера Жыбулі, а таксама выпускнікі Беларускага калегіюму.
Часопіс “Паміж” — гэта выпускны праект аддзяленьня Філязофіі й Літаратуры Беларускага калегіюму.
У “дзіцячым” нумары часопіса можна пачытаць творы Віталя Рыжкова, Насты Манцэвіч, Уладзя Лянкевіча, Міхала Бараноўскага ды іншых, пераклады на беларускую мову знакамітых сусьветных пісьменьнікаў. Прыкладам — аповеда “Дзіцячы пакой” Рэя Брэдбэры Паліны Масьлянковай. У выданьні зьмешчаны інтэрвію зь беларускімі перакладчыкамі дзіцячай літаратуры Дзьмітрыем Плаксам, Максам Шчурам, Уладзімірам Сіўчыкавым, Сяргеем Сматрычэнкам, Віталём Воранавым, Верай Жыбуль, Сержуком Мядзьведзевым.
На прэзэнтацыі выпускнікам Калегіюму ўрачыста ўручылі дыплёмы. А філязофская тэма жыцьця як аднаго вялікага ўроку была адлюстравана ў прэзэнтацыі: выступоўцаў выклікалі да дошкі.
На думку філёзафа Алеся Анціпенкі, посьпехі выпускнікоў і стваральнікаў альманаху “Паміж” можна ацаніць толькі на “выдатна”.
“Я быў проста ўражаны, калі Валянцін Акудовіч мне паведаміў, што вы стварылі сайт “Прайдзісьвет”. Мы на пачатку 90-х толькі марылі пра тое, каб стварыць часопіс перакладных тэкстаў. А вам гэта ўдалося і ўдалося выдатна. Выклікаю цяпер завуча — у нас сёньня Валянцін Акудовіч у ролі строгага, справядлівага завуча”.
У ролі строгага завуча Валянцін Акудовіч выпускнікоў толькі хваліў, але зазначаў, што творчы шлях іх цяпер толькі пачынаецца:
“Мы вас рыхтавалі, каб нас было больш. Каб мы разам далей ішлі, працавалі, стваралі, рабілі, ну і — жылі. І любілі, і кахалі… Дарэчы! У калегіюму яшчэ ёсьць нейкі такі нюанс… Я прапаную перайменаваць яго ў шлюбнае бюро для маладых беларускіх інтэлектуалаў. Столькі ўжо людзей пабраліся шлюбам!!! Гэта — факультатыў”.
На прэзэнтацыі “Паміж” выступалі і колішнія выпускнікі калегіюму. Прыкладам, літаратарка Марыйка Мартысевіч прачытала свой верш, напісаны ў часы навучаньня ў Калегіуме. Вось урывак:
Відэа Алега Грузьдзіловіча

Далікатна адсутны ў Сьвіслачы й Менску
Спляжыць ён Бабілён і разбурыць Парыж.
Падсьвядомасьць сваю прычасаўшы па-венску,
Прагрыміць ён:
Імя яго будзе “Паміж”.

Your browser doesn’t support HTML5