Напярэдадні афіцыйнага візыту прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева ў Менск мы папрасілі пракамэнтаваць гэтую падзею нашага калегу Кенана Аліева, дырэктара азэрбайджанскай службы Радыё Свабода.
Максімюк: Кенан, перад тым як запытацца ў вас пра азэрбайджанска-беларускія адносіны, мы б хацелі пачуць вашу думку пра іншае. Учора прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён хоча зрабіць выбарчы закон краіны больш лібэральным і дэмакратычным, маўляў, пайсьці насустрач апазыцыі і Эўропе. Кажуць, што ў Азэрбайджане выбарчы закон дастаткова дэмакратычны, але выбарчая практыка — ня вельмі. Ці гэта праўда? І ці варта беларусам спадзявацца, што калі ў іх будзе дэмакратычны выбарчы закон, дык і выбары таксама будуць дэмакратычнымі?
Кенан Аліеў: У Азэрбайджане выбарчы закон дастаткова нармальны. Калі б была палітычная воля ўладаў, можна было б правесьці нармальныя, дэмакратычныя, свабодныя выбары. Але пытаньне ўвесь час у тым, што мы не жывем па законах. Законы застаюцца толькі на паперы, яны не выконваюцца, і ў гэтым сэнсе міжнародная супольнасьць паказвае на адзін важны факт пасьля кожных выбараў у Азэрбайджане — калі б улады праявілі палітычную волю, можна было б правесьці свабодныя выбары. А таму гаварыць пра тое, што дэмакратычны закон забясьпечыць дэмакратычныя выбары — па-мойму, наіўна. Досьвед Азэрбайджану паказвае, што гэта ня так.
Максімюк: А цяпер вернемся да візыту. Гэта першы візыт кіраўніка азэрбайджанскай дзяржавы ў Беларусь. Што яшчэ, акрамя гэтай заўвагі гістарычнага характару, можна сказаць пра прыезд Ільхама Аліева? Па-вашаму, чым цікавыя гэтыя дзьве краіны адна адной? Або яшчэ інакш: чаму Ільхам Аліеў можа павучыцца ў Аляксандра Лукашэнкі і наадварот?
Кенан Аліеў: Гэты візыт важны ў тым сэнсе, што дзьве краіны спрабуюць наладзіць эканамічныя адносіны. Беларусь шукае новыя рынкі, куды яна магла б экспартаваць свае прадукты. А ў Азэрбайджана ёсьць вялікія рэсурсы, то бок, магчымасьць інвэставаць. Як мы нядаўна пабачылі на прыкладах Грузіі, Турцыі і нават некаторых заходніх краін, Азэрбайджан спрабуе знайсьці штораз іншыя сфэры і новыя эканомікі, дзе можа інвэставаць свае нафтадаляры. У сувязі з гэтым я думаю, што Беларусь можа быць адным з патэнцыйных рынкаў, куды Азэрбайджан будзе штораз больш інвэставаць.
У гэтых дзьвюх краінах цяпер вельмі падобнае прэзыдэнцкае кіраваньне. То бок, Азэрбайджан часта параўноўваюць зь Беларусьсю, кажучы, што гэта "Беларусь плюс нафта". У Беларусі няма нафты, а ў Азэрбайджана ёсьць, але мэтады кіраваньня, мэтады камунікацыі ўладаў з апазыцыяй і прэсай, мэтады праводжаньня выбараў — вельмі-вельмі падобныя. Таму ў нас у Азэрбайджане часта кажуць, што Лукашэнка зьяўляецца як бы мадэльлю для Аліева. Але ў Лукашэнкі няма нафты, якая зьяўляецца вельмі моцнай казырнай картай у руках Аліева. Гэтай казырнай картай ён вельмі пасьпяхова гуляе ў Амэрыцы і на Захадзе, і Аліеву ўсё выбачаецца. Вось жа, у Азэрбайджане ёсьць праблемы з правамі чалавека — але яны ва ўсіх ёсьць, а ў Аліева ёсьць яшчэ нафта.
У гэтым сэнсе я думаю, што Аліеву трэба будзе нечаму павучыцца ў Лукашэнкі, таму што, ня маючы газу і нафты, Лукашэнка спрабуе вывесьці краіну з блякады — зьменшыць санкцыі, умацаваць адносіны з Захадам, атрымаць нейкія дывідэнды ад гэтага, у тым ліку і інвэстыцыі. Аліеву такія інвэстыцыі не патрэбныя, у яго ёсьць вельмі шмат нафтадаляраў, і ён імі вельмі ўдала карыстаецца.
Але з другога боку, у кожны момант у Аліева могуць узьнікнуць праблемы. Таму што яго вельмі часта крытыкуець на Захадзе за тое, што ён саджае ў турму журналістаў і што ёсьць праблемы з палітычнымі вязьнямі. Вось літаральна сёньня два азэрбайджанскія блогеры, моладзевыя актывісты, былі асуджаныя на два і два з паловай гады турэмнага зьняволеньня.
Як у нас кажуць, часам аўтарытарныя лідэры абменьваюцца нататкамі пра тое, як кіраваць краінамі. У гэтым сэнсе, у абодвух лідэраў ёсьць чаму павучыцца.