Паседжаньне Грамадзкай кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі адбудзецца 13-га лістапада. Яе кіраўнік – Уладзімер Макей вызначыў тэму размовы, як удасканаленьне выбарчага заканадаўства.
Ганаровы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч выкладзе канцэпцыю зьмены выбарчага заканадаўства, падрыхтаваную экспэртамі дэмакратычных сілаў. У размове са “Свабодай” спадар Багданкевіч сказаў, што галоўнае ў гэтых прапановах –пераход з мажарытарнай сыстэмы на зьмешаную, калі частка дэпутатаў будзе абірацца, як і цяпер, па аднамандатных акругах, а другая частка – па партыйных сьпісах.
Дагэтуль невядома, ці будуць удзельнічаць у паседжаньні прадстаўнікі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ, а таксама прадстаўнікі апазыцыйных палітычных партыяў.
Сёлета ўжо адбыліся тры паседжаньні Грамадзкай кансультатыўнай рады. На іх абмяркоўвалі працэдурныя пытаньні, наступствы фінансава-эканамічнага крызісу, магчымасьці рэфармаваньня пэнітэнцыярнай сыстэмы.