У ім прыняло ўдзел 29 чалавек, трэцяя частка якіх – людзі альтэрнатыўных уладным поглядаў.
Паводле старшыні Рады, кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімера Макея, гэта “ўнікальная пляцоўка для абмену рознымі, у тым ліку палярнымі думкамі і для выпрацоўкі прымальных прапаноў па разьвіцьці грамадзтва”.
Улада прынцыпова запрасіла ў раду людзей, якіх ня лічыць радыкаламі. Сярод іх Станіслаў Багданкевіч, Алег Гулак, Пётар Марцаў, Алег Трусаў, Вячаслаў Оргіш, Аляксандар Патупа, Уладзімер Нісьцюк, Аляксандар Ярашук і іншыя. Большасьць у радзе маюць людзі, зьвязаныя з уладай, у тым ліку некалькі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Сябры рады маюць права знаёміцца з урадавымі дакумэнтамі, запрашаць на свае штомесячныя паседжаньні чыноўнікаў. Паседжаньне, якое былозаплянаванае на сакавік, не адбылося з-за візыту У. Макея ў Кітай.
Тэма сёньняшняняга паседжаньня – “Выпрацоўка новых падыходаў у рэалізацыі стратэгіі эканамічнага разьвіцьця краіны, у тым ліку ў пэрыяд сусьветнага фінансавага крызісу”. З дакладам на гэтую тэму мае выступіць экс-старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч, у працоўную групу па гэтай ж праблеме запрошаныя таксама эканамісты Л.Заіка, У.Карагін, У.Шымаў.
Справаздача С.Багданкевіча грунтуецца на антыкрызіснай плятформе Аб’яднаных дэмакратычных сіл.
У бліжэйшых плянах на абмеркаваньне на радзе – тэмы ўдасканаленьня выбарчага заканадаўства і гуманізацыі пэнітэнцыярнай сыстэмы. Ніякіх абавязковых рашэньняў рада прымаць ня можа.
Сёньняшняе паседжаньне рады пачнецца а 16-й гадзіне.