Пра гэта стала вядома падчас размовы намесьніка старшыні Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча з адказным чыноўнікам Менгарвыканкама.
Начальнік аддзела масавых мерапрыемстваў упраўленьня ідэалёгіі Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту Эдуард Тамільчык паведаміў, што Менгарвыканкамам прынятае станоўчае рашэньне адносна правядзеньня Беларускага Эўрапейскага Форуму ў палацы культуры Менскага аўтазаводу.
Бліжэйшым часам прадстаўнікі Руху “За Свабоду” аформяць дамову з дырэкцыяй ПК МАЗ пра арэнду памяшканьня.
Форум пачнецца 14 лістапада. Рэгістрацыя дэлегатаў форуму - 9.00-11.00. Мерапрыемства працягнецца ўвесь дзень.
Дэлегатамі вылучаныя 1063 чалавекі. Агульная колькасьць удзельнікаў з улікам гасьцей і замежных палітыкаў - 1200 чалавек.
Сярод ініцыятараў правядзеньня БЭФ:
Старшыня аргкамітэта БЭФ - Аляксандар Мілінкевіч.
Мэта БЭФ — садзейнічаць дыялёгу Беларусі з Эўразьвязам і ўзмацніць эўрапейскі вэктар разьвіцьця краіны.

- Рух “За Свабоду”
- Аргкамітэт у справе стварэньня Партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”;
- Аргкамітэт у справе стварэньня Партыі свабоды і прагрэсу;
- Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне "Малады фронт" (Чэхія).
Старшыня аргкамітэта БЭФ - Аляксандар Мілінкевіч.
Мэта БЭФ — садзейнічаць дыялёгу Беларусі з Эўразьвязам і ўзмацніць эўрапейскі вэктар разьвіцьця краіны.