Адзінае мыта на ўвоз аўтамабіляў узгодняць кіраўнікі дзяржаваў

Аб гэтым заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску намесьнік дырэктара дэпартамэнта зьнешнеэканамічнай дзейнасьці — начальніка ўправы зьнешнегандлёвай палітыкі МЗС Беларусі Антон Кудасаў.
Як падае БелаПАН, 10 лістапада ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя, прысьвечаная працы беларускіх прадпрыемстваў ва ўмовах мытнага саюзу Беларусі, Расіі і Казахстана.

Адказваючы на пытаньне аб тым, якім будзе адзінае мыта на аўтамабілі, Кудасаў паведаміў, што яго пакуль не прынята. "Да таго часу, пакуль яно ня будзе зацьверджана кіраўнікамі дзяржаў, гаварыць аб канкрэтных зьменах мытнай стаўкі цяпер некарэктна", — лічыць дыплямат.

Паводле яго слоў, усе адзіныя мытныя тарыфы пасьля іх зацьвярджэньня будуць разьмешчаны на адпаведным сайце Эўразійскай эканамічнай супольнасьці. "Такі інфармацыйны партал ужо створаны, — паведаміў Кудасаў, — і будзе зьяўляецца інтэрфэйсам для прымяненьня мытнымі службамі адпаведных ставак".