Рэгіянальная дэмакратычная кааліцыя Воршы гатовая да правядзеньня праймэрыз дзеля вызначэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад АДС на выбарах 2011 году.
Пра гэта паведамілі сёньня на паседжаньні прэзыдыюму Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Леў Марголін і Валеры Ўхналёў, якія выяжджалі туды для вывучэньня сытуацыі.
Правядзеньне праймэрыз, на думку дэмакратычных актывістаў, адкажа на два пытаньні: ці гатовыя выбарнікі мяняць палітычную сытуацыю ў краіне і як будуць паводзіць сябе ўлады?
Праз тыдзень аршанскія дэмакраты прыедуць да сваіх калегаў у Менск. Тады і будзе вырашана, калі канкрэтна праводзіць праймэрыз.